Творца даў нам…

Актуальна - З жыцця Касцёла

Восень – гэта асаблівы час. Ён нагадвае нам, больш, чым калі-небудзь на працягу году, пра тленнасць зямнога існавання. Мы, назіраючы за прыродай, якая змяняецца, усведамляем сабе, што недаўгавечнасць датычыць і нас, людзей. Лісце, якое ападае з дрэваў, доўгія восеньскія вечары спрыяюць глыбокаму роздуму над сэнсам людскога існавання.
“Non omnis moriar” (не памру навекі) заключае глыбокую філасофскую думку. Такі надпіс сустракаецца на некаторых надмагільных плітах. Які сэнс заключаны ў гэтых словах? Яны гавораць нам аб тым, што мы – недаўгавечны тут, на зямлі. Разам са смерцю ідзе ў нябыт нашае фізічнае цела, поўнае людскіх слабасцяў. Пра гэта нагадваюць нам могілкі, асабліва ў лістападзе. Некаторыя людзі адыходзяць падчас вясны жыцця, іншыя – як лісты з дрэваў раптоўна зрываюцца ветрам выпадкова, некаторыя адыходзяць у сталым узросце з-за хваробы, а яшчэ іншыя адыходзяць падчас восені старасці. Вышэйпрыведзеныя словы адзначаюць таксама, што смерць заканчвае толькі пэўны этап нашай вандроўкі. У нас – адно жыццё, якое дадзена нам Творцам, у якім час і вечнасць узаемапранікаюць.
Нашае вечнае жыццё вырастае з зямлі. Таму, калі ў лістападаўскія дні мы ідзём сцяжынкамі могілак, спыняемся ля магілаў блізкіх нам ці зусім невядомых асобаў, раздумваючы пра іх, варта памятаць, што людское жыццё не заканчваецца пахаваннем, але ім пачынаецца вечнасць. І жыццё і смерць з’яўляюцца камуніяй, якая аб’ядноўвае нас з Богам. Праз жыццё і смерць Бог пранікае ў нас, поўны агня любові, каб нашае да Яго імкненне замяніць у лучнасць з Ім. Праблема заключаецца ў тым, ці мы прынялі, ці адкінулі Яго слова. Сталець да смерці трэба так, як св. Максімільян Кольбэ – цераз ахвяру. На гэта кожны зможа рашыцца. Жыццё без ахвяры не з’яўляецца ім у поўным сэнсе гэтага слова. Таму такое мноства людзей абараняе (за кошт шматлікіх ахвяраў уласнай годнасці і надзеі) уласную веліч. Нашая чалавечнасць – гэта веліч людской істоты. Адсюль да яе так лёгка перайсці і так складана (паколькі многія сілы дзейнічаюць) знішчыць у чалавеку гэтыя вартасці. Гаворачы пра заканчэнне тленнага існавання чалавека, трэба адкінуць ад гэтага трагізм і перанесці яго на жыццё. Таму што лёс людской вечнасці вырашаецца намнога раней. Тут знаходзіцца драма жыцця, таму яно не можа аказацца змарнаваным і страчаным без прымянення шкалы каштоўнасцяў, паводле якой людское жыццё будзе мераць Езус Хрыстус.
    Дні Усіх Святых і Успаміну Усіх Памерлых Вернікаў яскрава адлюстроўваюць характэрную атмасферу таямніцаў, пра якія гаворыцца ў Касцёле ў гэты час, таму што вера дазваляе паглядзець на будучыню праз вечнасць, у якой перастае абавязваць гэтае “яшчэ” і звязаны з гэтым высілак, цярпенне, недасканаласць. Застанецца радасць і воля жыцця з Тым, Хто з’яўляецца яго Крыніцай, Паўнатой і канчатковай Мэтай, а застанецца “жывём” па-за часам. Хрысціянская вера вучыць нас, што на гэтым свеце Бог фарміруе людзей і дае магчымасць годна падрыхтавацца да вечнага жыцця з Ім.
    Бог не адкрыў нам таямніцу вечнага шчасця. Можа Ён не хацеў перад намі разгарнуць панараму будучых дабротаў, каб мы не паверылі Яму, спакушаныя іх надзвычайнасцю. Ён хоча, каб мы даверыліся Яму і толькі Яму. Напэўна, Бог здзівіць нас сваёй велікадушнасцю, калі мы станем перад Ім. У Творцы мы знойдзем ўсіх і ўсё, што па-сапраўднаму любілі. Успамінаючы ў гэтыя лістападаўскія дні тых, якія адышлі, мы павінны памятаць, што кожны малітоўны жэст у адносінах да іх – гэта больш глыбокі погляд на тленнае жыццё і напамін пра тое, што “час недаўгавечны, а вечнасць прадаўжаецца”. Кожны з нас, знаходзячыся ў гэтыя дні на могілках, у чарговы раз усведамляем сабе, як часам нямнога застаецца пасля жыццёвых высілкаў: камень, імя на ім ці прозвішча і безыменны крыж, які западае ў зямлю. Таму запаліце свечку хоць на адной з забытых магілаў і адгаварыце малітву за памерлых. Нам патрэбна будзе таксама такая малітва.