Актуальна - З жыцця Касцёла
Гродна 2.XI 1997г. |
Позняй восенню У дзень Задушны, Калі лісце з дрэваў ціха спадае, Можа, часам унук паслушны Магілу знойдзе свайго дзеда, Рукой часу ўжо знішчану. Грудамі зямлі, крыж звалены, Мохам, кустом Прыкрыту. Укрыту жоўтым лісцем. І адчуе, як той хоча Яго прыходу. Яго маладой, моцнай рукі У дзень памяці святой Пакуты! Раптам успомніць Са здзіўленнем, Хто тут спачыў, Пад тым каменем: |
Забытыя яго дзеда Ляжаць астанкі, А таму і яго тут карані І пачаткі! Ашаламляльная падзея Адразу ж абудзіць яго сумленне. Тут жа загладзіць свае віны: Трываць над магілай Дзеці павінны. Няхай яму сведкам будзе Гэты магільны камень. На гэта сёння гаворыць На могілках “амэн”. Продка магілу ўпарадкуе, Крыж адновіць, кветкі будуць, Запаленыя ставіць свечкі. Няхай яму заўжды з той пары Святло вечнае свеціць! Няспынна памятаць аб Продках будуць з той пары дзеці. |
< Папярэдняя | Наступная > |
---|