Ззялі Божай дабрынёй і адданасцю

Карані нашай веры

Сёстры назарэтанкi прыбылi ў Навагрудак 4 верасня 1929 г. па запрашэнні тагачаснага бiскупа Зыгмунта Лазiнскага, каб займацца выхаваннем дзяцей i моладзi  ды апекавацца Белай Фарай1 жніўня 1943 года пад Навагрудкам нямецкімі акупантамі былі расстраляны с. Стэла і 10 яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Кожная з іх несла ў сабе адметнае адценне вопыту, чуласць і непаўторную форму духоўнай прыгажосці.
С. Канізія
   Вучыла дзяцей у Навагрудку рэлігіі, асновам арыфметыкі, польскай мове, а таксама рукадзеллю: мастацкай вышыўцы і цыраванню. Была патрабавальнай і строгай. Вучні называлі яе “сястра Дысцыпліна”, але ўсё роўна любілі і паважалі.
С. КанізіяМела цікавую выхаваўчую практыку: насіла з сабой скрынку з пшанічнымі зярнятамі. Пытала дзяцей, ці зрабілі яны якую-небудзь добрую справу. Калі хтосьці адказваў “так”, мог узяць адпаведную колькасць зярнят і пакласці іх у іншую скрынку. Збожжа са скрынкі “добрых учынкаў” перамолвалася ў муку, з якой выпякалі гостыі. Такім чынам дзеці заахвочваліся да здзейснення як мага большай колькасці добрых спраў.
С. ГеліадораС. Геліадора
    Калі Саветы пераймалі кіраванне школай сясцёр назарэтанак у Навагрудку, дырэктар сказаў, што дазволіць манахіням застацца пры ўмове, што адна з іх стане яго пакаёўкай, і абраў с. Геліадору. У хуткім часе ў Навагрудку з вуснаў у вусны перадавалася навіна пра тое, што “рускі дырэктар навярнуўся назам з жонкай, а сястра водзіць іх сына ў касцёл і навучае рэлігіі”. Акрамя таго, дырэктар згадзіўся на цудоўна прыгатаваную рыбу па пятніцах і нават нібыта ў школе спасылаўся, што гэта па наказе с. Геліадоры.
   
   
С. ІмэльдаС. Імэльда
    Скіроўвала ўсю сваю творчую знаходлівасць і эстэтычны запал на аздабленне касцёла – навагрудскай Фары. З энтузіязмам выконвала функцыю закрыстыянкі.
    З аднаго боку, ёй былі ўласцівы прыроджаная інтэлігентнасць, жыццярадаснасць, пачуццё гумару, адкрытасць, а з другога – сузіральнасць і ўнутраны спакой як вынік схільнасці да містычных зносін з Богам. Манахіня была ўзорам даверу. Пра яе гавораць, што падчас набегаў і абстрэлаў горада акупантамі спала сном праведніка: цяжка было разбудзіць. Яна адзіная з сясцёр не зняла хабіт падчас акупацыі, нягледзячы на парады прадбачлівых людзей. Гэта вынікала не толькі з таго, што была мужнай і рашучай, на словы асцярожнага папярэджання с. Імэльда адказвала: “Мне няма чаго губляць. Я хутчэй з’яднаюся з Езусам навечна”.
   
   
С. ДаніэляС. Даніэля
    У Навагрудку ёй даручылі працу ў кухні. Па просьбе манахіні ў кафляных печках былі зроблены спецыяльныя паглыбленні, каб грэць бутэлькі з малаком і гарбатай на другі сняданак.
    Была вельмі клапатлівай, дбала пра кожнага. Падчас доўгага перапынку с. Даніэля хадзіла сярод дзяцей, звяртаючы ўвагу, ці хто-небудзь з іх не забыўся прынесці ежу. Ціхая, радасная, яна мела шмат цяпла, так што ўсе адчувалі сябе нібыта пад апекай мамы. Сястра ўнікала ў сямейную сітуацыю кожнага. Часта дзякуючы яе намаганням бедныя дзеці і сіроты вызваляліся ад платы за школу.
   
   
С. КанутаС. Канута
    Перад уступленнем у Кангрэгацыю дзяўчына мела абранніка (нават прагучалі дзве абвесткі ў касцёле), але раптам перадумала выходзіць замуж. Яна абгрунтавала сваё рашэнне недарэчным аргументам, заснаваным на ўнутраным адчуванні. Усе былі абураны яе ўчынкам: і бацькі, і жаніх, і нават пробашч. Па словах дзяўчыны, бачыла ўражваючы сон, нібы моліцца на каленях і чуе гучны мужчынскі голас: “Юзэфа, не выходзь замуж за Станіслава, бо твой Жаніх чакае цябе ў Гродне. Там будзе твой шлюб, а ў якасці падарунка атрымаеш ад Яго чырвоную сукенку”.
    Не разумеючы да канца планаў Творцы, яна разам з маці і паломніцкай групай адпраўляецца ў Чанстахову (Польшча). У цудатворнай капліцы са слязамі ўглядаецца ў твар Марыі і просіць: “Найсвяцейшая Маці, скажы, што мне рабіць, бо не ведаю, чаго хацеў ад мяне гэты Голас!”. Тады выразна чуе ў сваім сэрцы патрабаванне: “Уступі ў манастыр”. Рашэнне аб выбары жыццёвага шляху прымаецца імгненна. Агледзеўшы капліцу, убачыла дзвюх манахінь – хутка ўжо размаўляла з іх настаяцельніцай. Пачутыя ў сэрцы словы сталі чымсьці, што пацвярджала праўдзівасць Голасу ў сне.
    А як з чырвонай сукенкай? Калі дасталі са снегу парэшткі расстраляных сясцёр, убачылі, што поза с. Кануты была найбольш кранальнай. Верагодна, яна была толькі паранена, таму прысела на каленях у куце магілы і застыла са сплеценымі перад сабой рукамі і апушчанай галавой. Напэўна, калі глеба ўсё больш і больш засыпала целы сясцёр, якія ляжалі побач, кроў, што цякла з раны моцным патокам, упрыгожвала яе пурпурам на шлюб.