2019 год: што святкуем?
Юбілей
Новы 2019 год неверагодна насычаны круглымі і юбілейнымі датамі. Асаблівым чынам будзем узгадваць другарадных заступнікаў Гродзенскай дыяцэзіі: св. Казіміра, каралевіча, у 535-ую гадавіну яго смерці і 415-ую гадавіну кананізацыі, а таксама св. Максімільяна Марыю Кольбэ, святара і мучаніка, у 125-ую гадавіну яго нараджэння. Якія яшчэ важныя гадавіны стануць сёлета адметнымі для дыяцэзіян?
У сваёй працы “Карытас” удзяляе асаблівую ўвагу дзецям, сіротам, інвалідам, малазабяспечаным асобам, пенсіянерам, шматдзетным і няпоўным сем’ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай і расавай прыналежнасці. Узначальвае таварыства кс. д-р Раман Рачко. †
Задача членаў апостальства – жыць ва ўсведамленні паклікання да святасці і дапамагаць памерлым, якім патрэбна ачышчэнне. Удзельнікі супольнасці штодзённа ахвяруюць за душы ў чыстцы св. Імшу, Ружанец, Вяночак да Божай міласэрнасці, адпусты, міласціну, добрыя ўчынкі і свае цярпенні. Сёння да Апостальства дапамогі чыстцовым душам у Гродзенскай дыяцэзіі належаць больш за 5 тысяч чалавек.
Імі апекуецца кс. Міхал Ластоўскі.
Найстарэйшае душпастырства ў Гродзенскай дыяцэзіі паўстала ў 1994 годзе ў Парэччы. У той час адтуль выходзіў участак першай чыгуначнай лініі, пракладзенай на беларускай зямлі. Паступова цэнтр супольнасці перамясціўся ў Гродна. Тут зараз знаходзіцца асноўная частка ўдзельнікаў на чале з душпастырам а. Эдуардам Пяцельчыцам CSsR.
Асацыяцыя з’яўляецца адгалінаваннем Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанак) для свецкіх, якія імкнуцца распаўсюджваць харызму Назарэта – ідэал Святой Сям’і. У супольнасць уваходзяць вернікі, якія прагнуць жыць па прыкладзе Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа, пераймаць іх у пакоры, любові і прабачэнні.
З 1994 года сфера дзейнасці дадзенай судовай установы распаўсюджвалася не толькі на Беларусь, але і на еўрапейскую частку Расіі, Сібір і Казахстан. У такім выглядзе яна праіснавала да пачатку 2009 года, пакуль юрысдыкцыя суда не была звужана да тэрыторыі дыяцэзіі. Афіцыялам Касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца кс. канонік Цэзарый Міх.
Упершыню хор выступіў у сакавіку 1999 года ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне. Сёння харысты даюць канцэрты як у парафіях дыяцэзіі, так і па-за межамі Беларусі. Музычны калектыў на чале з кіраўніком Генрыхам Давідовічам выконвае спевы на польскай, лацінскай і беларускай мовах. Сярод іх творы на розныя літургічныя перыяды, а таксама творы знакамітых кампазітараў.
Юбілеі святынь і круглыя даты ўтварэння каталіцкіх парафій: . 490-годдзе ўтварэння парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы; . 110-годдзе пабудовы і 25-годдзе кансэкрацыі касцёла св. Юрыя ў Осаве (дэканат Радунь); . 490-годдзе пабудовы касцёла св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах (дэканат Іўе); . 480-годдзе ўтварэння парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Правых Мастах (дэканат Масты); . 430-годдзе ўтварэння парафіі і 85-годдзе пабудовы касцёла Маці Божай Ружанцовай у Солах; . 80-годдзе пабудовы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме (дэканат Смаргонь); . 410-годдзе ўтварэння парафіі Маці Божай Шкаплернай і 100-годдзе пабудовы касцёла св. ап. Юды Тадэвуша ў Прывалцы; . 25-годдзе пабудовы касцёла Хрыста Валадара ў Азёрах; . 15-годдзе пабудовы і кансэкрацыі касцёла св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі (дэканат Гродна-Усход); . 410-годдзе ўтварэння парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе; . 25-годдзе ўтварэння парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе (дэканат Ліда); . 270-годдзе пабудовы касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары; . 250-годдзе пабудовы касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках (дэканат Шчучын); . 290-годдзе пабудовы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні (дэканат Дзятлава); . 250-годдзе пабудовы і кансэкрацыі касцёла св. Юрыя ў Варнянах; . 90-годдзе пабудовы і кансэкрацыі касцёла Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках; . 80-годдзе пабудовы і 25-годдзе асвячэння касцёла св. Андрэя Баболі ў Градоўшчыне (дэканат Астравец); . 230-годдзе ўтварэння парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне; . 90-годдзе ўтварэння парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лабне (дэканат Сапоцкін); . 110-годдзе пабудовы касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рэплі (дэканат Ваўкавыск); . 80-годдзе пабудовы кас-цёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы; . 25-годдзе ўтварэння парафіі і 20-годдзе пабудовы касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад). |
|