2019 год: што святкуем?

Юбілей

25-годдзе афіцыйнай рэгістрацыі Дыяцэзіяльнай грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Карытас”, а таксама 20-годдзе перарэгістрацыі і новага статуса “Карытас” як  дабрачыннага каталіцкага таварыства, якое сёння дзейнічае на тэрыторыі Гродзенскай вобласціНовы 2019 год неверагодна насычаны круглымі і юбілейнымі датамі. Асаблівым чынам будзем узгадваць другарадных заступнікаў Гродзенскай дыяцэзіі: св. Казіміра, каралевіча, у 535-ую гадавіну яго смерці і 415-ую гадавіну кананізацыі, а таксама св. Максімільяна Марыю Кольбэ, святара і мучаніка, у 125-ую гадавіну яго нараджэння. Якія яшчэ важныя гадавіны стануць сёлета адметнымі для дыяцэзіян?
У сваёй працы “Карытас” удзяляе асаблівую ўвагу дзецям, сіротам, інвалідам, малазабяспечаным асобам, пенсіянерам, шматдзетным і няпоўным сем’ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай і расавай прыналежнасці. Узначальвае таварыства кс. д-р Раман Рачко.

   10-годдзе Дыяцэзіяльнага апостальства дапамогі чыстцовым душам Задача членаў апостальства – жыць ва ўсведамленні паклікання да святасці і дапамагаць памерлым, якім патрэбна ачышчэнне. Удзельнікі супольнасці штодзённа ахвяруюць за душы ў чыстцы св. Імшу, Ружанец, Вяночак да Божай міласэрнасці, адпусты, міласціну, добрыя ўчынкі і свае цярпенні. Сёння да Апостальства дапамогі чыстцовым душам у Гродзенскай дыяцэзіі належаць больш за 5 тысяч чалавек.
    Імі апекуецца кс. Міхал Ластоўскі.
   
   25-годдзе Дыяцэзіяльнага душпастырства чыгуначнікаў Найстарэйшае душпастырства ў Гродзенскай дыяцэзіі паўстала ў 1994 годзе ў Парэччы. У той час адтуль выходзіў участак першай чыгуначнай лініі, пракладзенай на беларускай зямлі. Паступова цэнтр супольнасці перамясціўся ў Гродна. Тут зараз знаходзіцца асноўная частка ўдзельнікаў на чале з душпастырам а. Эдуардам Пяцельчыцам CSsR.
   
    10-годдзе Дыяцэзіяльнай асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта Асацыяцыя з’яўляецца адгалінаваннем Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанак) для свецкіх, якія імкнуцца распаўсюджваць харызму Назарэта – ідэал Святой Сям’і. У супольнасць уваходзяць вернікі, якія прагнуць жыць па прыкладзе Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа, пераймаць іх у пакоры, любові і прабачэнні.
   
    25-годдзе Дыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў ГроднеЗ 1994 года сфера дзейнасці дадзенай судовай установы распаўсюджвалася не толькі на Беларусь, але і на еўрапейскую частку Расіі, Сібір і Казахстан. У такім выглядзе яна праіснавала да пачатку 2009 года, пакуль юрысдыкцыя суда не была звужана да тэрыторыі дыяцэзіі. Афіцыялам Касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца кс. канонік Цэзарый Міх.
   
    contate dominoУпершыню хор выступіў у сакавіку 1999 года ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне. Сёння харысты даюць канцэрты як у парафіях дыяцэзіі, так і па-за межамі Беларусі. Музычны калектыў на чале з кіраўніком Генрыхам Давідовічам выконвае спевы на польскай, лацінскай і беларускай мовах. Сярод іх творы на розныя літургічныя перыяды, а таксама творы знакамітых кампазітараў. 255-годдзе пабудовы і асвячэння касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі і 5-ая гадавіна яго абвяшчэння Дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай  Шкаплернай210-годдзе пабудовы касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях, 25-годдзе абвяшчэння яго Дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў і 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці  Божай Тракельскай
Юбілеі святынь і круглыя даты ўтварэння каталіцкіх парафій:
   
    . 490-годдзе ўтварэння парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы;
    . 110-годдзе пабудовы і 25-годдзе кансэкрацыі касцёла св. Юрыя ў Осаве (дэканат Радунь);
    . 490-годдзе пабудовы касцёла св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах (дэканат Іўе);
    . 480-годдзе ўтварэння парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Правых Мастах (дэканат Масты);
    . 430-годдзе ўтварэння парафіі і 85-годдзе пабудовы касцёла Маці Божай Ружанцовай у Солах;
    . 80-годдзе пабудовы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме (дэканат Смаргонь);
    . 410-годдзе ўтварэння парафіі Маці Божай Шкаплернай і 100-годдзе пабудовы касцёла св. ап. Юды Тадэвуша ў Прывалцы;
    . 25-годдзе пабудовы касцёла Хрыста Валадара ў Азёрах;
    . 15-годдзе пабудовы і кансэкрацыі касцёла св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі (дэканат Гродна-Усход);
    . 410-годдзе ўтварэння парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе;
    . 25-годдзе ўтварэння парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе (дэканат Ліда);
    . 270-годдзе пабудовы касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары;
    . 250-годдзе пабудовы касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках (дэканат Шчучын);
    . 290-годдзе пабудовы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні (дэканат Дзятлава);
    . 250-годдзе пабудовы і кансэкрацыі касцёла св. Юрыя ў Варнянах;
    . 90-годдзе пабудовы і кансэкрацыі касцёла Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках;
    . 80-годдзе пабудовы і 25-годдзе асвячэння касцёла св. Андрэя Баболі ў Градоўшчыне (дэканат Астравец);
    . 230-годдзе ўтварэння парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне;
    . 90-годдзе ўтварэння парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лабне (дэканат Сапоцкін);
    . 110-годдзе пабудовы касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рэплі (дэканат Ваўкавыск);
    . 80-годдзе пабудовы кас-цёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы;
    . 25-годдзе ўтварэння парафіі і 20-годдзе пабудовы касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).