“Слова Жыцця” адзначае юбілей заснавання

Юбілей

Ужо 20 гадоў мінула, як свет убачыў першы нумар дыяцэзіяльнай газеты. З гэтай нагоды рэдакцыя аб’яўляе фотаконкурс пад назвай “Я чытач «Слова Жыцця»”.
Прапануем ахвотным крыху распавесці пра сябе, суправадзіўшы допіс асабістым фотаздымкам з экземплярам газеты.
    Прадстаўцеся (прозвішча і імя, месца жыхарства). Адкажыце, як даўно чытаеце газету і па якой прычыне, якія старонкі праглядваеце часцей, з задавальненнем, якія тэксты засталіся ў памяці і, адпаведна, чаму. Мажліва, нейкія думкі кранулі, падштурхнулі да разважанняў.
    Найбольш цікавыя гісторыі і фотаздымкі будуць апублікаваны ў газеце і адзначаны прызамі.

   Фота на конкурс дасылайце да 15 красавіка на адрас рэдакцыі:
    г. Гродна, вул. К. Маркса, 4 або на электронную скрыню Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
   
    Чытач, мы будзем вельмі рады з Табой пазнаёміцца!