Аб'ява 270

Дыяцэзія

Інфармуем, што наступная сустрэча душпастырства службы аховы здароўя ў Гродне адбудзецца 18 студзеня 2009 г. у 16.00 гадзінаў па вул. Маладзёжная, 2. Адначасова запрашаем усіх працаўнікоў службы аховы здароўя ў Гродне на душпастырскія сустрэчы ў кожную трэцюю нядзелю месяца.

Аплаткавае спатканне

  27 снежня 2008 г. у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне (п. Паўднёвы) адбылося ўжо традыцыйнае 5-ае аплаткавае спатканне усіх пілігрымаў пешых паломніцтваў у санктуарый да Засмучанага Езуса ў Рось. На спатканне прыбыло шмат асобаў, якія на працягу 7-мі гадоў прымалі ўдзел у пешых паломніцтвах. Спачатку была ажыццёўлена ўрачыстая св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз-пралат Юзаф Трубовіч, дзекан дэканату Гродна-Захад, за ўсіх вандроўнікаў, як і за тых, хто духоўным і матэрыяльным чынам падтрымлівалі паломніцтвы. Пасля св. Імшы пілігрымы падзяліліся аплаткамі, пажадалі адзін аднаму ўсяго самага найлепшага, супольна праспявалі калядкі. Спатканне закончылася рознага роду конкурсамі, гульнямі, дзе ўсе пілігрымы адчувалі сябе, як і заўжды аб’яднанымі. Наступная сустрэча паломнікаў – чарговая 8-ая пешая пілігрымка ў санктуарый да Засмучанага Езуса ў Рось, якая хутчэй за ўсё адбудзецца ў першых днях жніўня 2009 года, на якую ўжо сёння мы хочам усіх сардэчна запрасіць.
Кл. Юрый Марціновіч
{mosimage}
У малітве ўспамінаем памерлых душпастыраў:

12 студзеня 1991 г. - ксёндз-пралат Пётр Барташэвіч, проб. з Жалудка
15 студзеня 1991 г. - кс. Фелікс Сарока, пробашч з Адэльска
17 студзеня 2003 г. - біскуп Эдвард Самсэль, Элк, прафесар ВДС у Гродне
19 студзеня 1968 г. - кс. Марцін Вандалоўскі, проб. з Правых Мастоў
20 студзеня 1976 г. - кс. Стэфан Сечка, пробашч з Ліпнішкаў
22 студзеня 1965 г. - кс. Клімэнт Лікшта, пробашч з Быстрыцы