Нумар 270: радком з дыяцэзіі

Дыяцэзія

Дыяцэзія
Навіны з Іўеўскага дэканату
•   22 снежня 2008 г. у школе-інтэрнаце ў Іўі адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей і моладзі. Пануючую там святочную атмасферу ўпрыгожыў спеў калядкаў выхаванцамі інтэрнату. У аплаткавае спатканне ўнесла разнастайнасць падрыхтаваная імі батлейка.

•   26 снежня 2008 г. у Доме культуры ў Іўі адбыўся першы дабрачынны канцэрт, які быў арганізаваны парафіяй імя св. апосталаў Пятра і Паўла, раённым аддзелам культуры пры падтрымцы мясцовай музычнай школы. Перад канцэртам ансамбль “Чабарок” з музычнай школы прывітаў вясёлай музыкай усіх яго ўдзельнікаў і гасцей. Варта ўспомніць, што зала Дома культуры была аздоблена шопкамі з нядаўняга конкурсу шопкаў. У канцэрце прынялі ўдзел наступныя калектывы: дзіцячы ансамбль “Jutrzenka”, які дзейнічае пры касцёле; маладзёжны калектыў “WNM” (вера, надзея, любоў), касцёльны хор, квартэт “Wokaliz” з музычнай школы і дзіцячая група з музычнай школы з Геранёнаў. Ганаровым госцем дабрачыннага канцэрту быў касцёльны хор “Cantate Domino”, які спецыяльна прыехаў з Гродна з парафіі з мікрараёна Вішнявец. Канцэрт закончыўся выключным акордам: яго ўдзельнікі праспявалі разам гімн III тысячагоддзя. Усе грошы ад продажу білетаў будуць прызначаны на патрэбы спецшколы ў Іўі і прытулку для дзяцей у Бакштах.

•   29 – 30 снежня 2008 г. у Варшаве адбыўся турнір па настольным тэнісу, які арганізавала Спартыўнае Каталіцкае Таварыства Польшчы. У спаборніцтвах удзельнічалі ў гэтым годзе толькі каманды з Польшчы і Беларусі. Нашую дыяцэзія прадстаўлялі спартыўныя каманды з парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ з п. Паўднёвы і парафіі імя св. апосталаў Пятра і Паўла з Іўя. Апошнія атрымалі ажно 3 узнагароды. У сваёй узроставай катэгорыі першае месца атрымала Маргарыта Балтушыц.А ў сваіх узроставых катэгорыях адпаведна другое і трэцяе месцы атрымалі Аляксей Лашакоўскі і Агата Абраменка.

 Нязвыклае калядаванне
    У гродзенскай парафіі імя Беззаганнага Зачацця ў пасёлку Паўднёвы з хвіліны паўстання парафіі звычай калядавання стаў традыцыяй. Ужо на працягу некалькі гадоў калядоўшчыкі нясуць Добрую Навіну ў дамы пасёлка, дзелячыся аплаткамі, жадаючы ўсяго самага найлепшага з нагоды Божага Нараджэння і Новага года. Вернікі прымаюць іх з радасцю, частуюць, ахвяруюць грошы, якія моладзь прызначае на патрэбы парафіі. Маладыя людзі рыхтуюць свае касцюмы самастойна. У гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі калядавання 26 снежня мінулага году пераапранутыя адправіліся ў горад, а дакладней, на Савецкую плошчу і на плошчу імя Леніна. Там да тых, хто спяваў калядкі і калядныя абрадавыя песні, далучыліся шматлікія прахожыя. Адна з жанчынаў, якая фатаграфавала калядоўшчыкаў, выказала наступныя словы: “Яшчэ хіба чагосьці такога не было, каб Ленін слухаў калядкі”. Можна дадаць да гэтага тое, што ў гэты ж самы дзень калядоўшчыкі наведалі святароў, якія працуюць у парафіях г. Гродна. Калядоўшчыкі дзякуюць усім парафіянам за такі гасцінны прыём іх у сваіх дамах.

Аплаткавае спатканне міністрантаў дэканату Гродна – Захад

   3 студзеня б.г. у касцёле імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне адбылося аплаткавае спатканне міністрантаў, якое пачалося св. Імшой, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз-пралат Юзаф Трубовіч, дзекан дэканату Гродна-Захад. Пасля св. Імшы ўсе сабраныя падзяліліся аплаткамі і спявалі калядкі. Трэба падкрэсліць, што ў аплаткавай сустрэчы ўдзельнічала звыш 30 міністрантаў з Адэльска на чале з дыяканам Андрэем Лішко.

Аплаткавае спатканне

  27 снежня 2008 г. у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне (п. Паўднёвы) адбылося ўжо традыцыйнае 5-ае аплаткавае спатканне усіх пілігрымаў пешых паломніцтваў у санктуарый да Засмучанага Езуса ў Рось. На спатканне прыбыло шмат асобаў, якія на працягу 7-мі гадоў прымалі ўдзел у пешых паломніцтвах. Спачатку была ажыццёўлена ўрачыстая св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз-пралат Юзаф Трубовіч, дзекан дэканату Гродна-Захад, за ўсіх вандроўнікаў, як і за тых, хто духоўным і матэрыяльным чынам падтрымлівалі паломніцтвы. Пасля св. Імшы пілігрымы падзяліліся аплаткамі, пажадалі адзін аднаму ўсяго самага найлепшага, супольна праспявалі калядкі. Спатканне закончылася рознага роду конкурсамі, гульнямі, дзе ўсе пілігрымы адчувалі сябе, як і заўжды аб’яднанымі. Наступная сустрэча паломнікаў – чарговая 8-ая пешая пілігрымка ў санктуарый да Засмучанага Езуса ў Рось, якая хутчэй за ўсё адбудзецца ў першых днях жніўня 2009 года, на якую ўжо сёння мы хочам усіх сардэчна запрасіць.
Кл. Юрый Марціновіч
{mosimage}
У малітве ўспамінаем памерлых душпастыраў:

12 студзеня 1991 г. - ксёндз-пралат Пётр Барташэвіч, проб. з Жалудка
15 студзеня 1991 г. - кс. Фелікс Сарока, пробашч з Адэльска
17 студзеня 2003 г. - біскуп Эдвард Самсэль, Элк, прафесар ВДС у Гродне
19 студзеня 1968 г. - кс. Марцін Вандалоўскі, проб. з Правых Мастоў
20 студзеня 1976 г. - кс. Стэфан Сечка, пробашч з Ліпнішкаў
22 студзеня 1965 г. - кс. Клімэнт Лікшта, пробашч з Быстрыцы