Вечныя шлюбы

Дыяцэзія

11 верасня 2010 г. у касцёле святога Міхала- Арханёла ў Смаргоні сабрат салезіянскай супольнасці Станіслаў Краўчанка склаў вечныя шлюбы на рукі кс. Пятра Біцака SDB, эканома інспекторыі салезіянскай Усходняй акругі.
    Складаючы вечныя шлюбы сабрат салезіянскай супольнасці, якога праз два гады чакае святарскае пасвячэнне, прамовіў свой дэвіз: “Богу — сэрца, людзям — усмешку, а сабе — крыж”.