Адпуст у Лідзе

Дыяцэзія

40-гадзіннае набажэнства пад апекай ксяндза Віталія Сідорка падрыхтавала вернікаў парафіі Ліда-Фара да парафіяльнага адпусту ў свята Узвышэння Святога Крыжа. 14 верасня б.г. ксёндз Вінцэнт Лісоўскі, лідскі дзекан, цэлебраваў урачыстую св. Імшу. Ксёндз Віталій Сідорка абвясціў казанне. На ўрачыстасць прыбылі ксяндзы з дэканата і вернікі з горада.