100-годдзе святыні ў Грандзічах

Дыяцэзія

15 жніўня 2010 г. біскуп цэлебраваў урачыстую св. Імшу ў парафіі св. Роха ў Грандзічах з нагоды 100-годдзя святыні. Падчас св. Імшы пастыр дыяцэзіі ўдзяліў сакрамэнт Канфірмацыі групе моладзі з гэтай жа парафіі. Была асвечана таксама юбілейная табліца ля ўвахода ў святыню, зробленая стараннямі душпастыра парафіі ксяндза Віктара Велівіса і парафіянаў.У наступны дзень галоўным цэлебрантам літургіі быў ксёндз Уладзімір Гуляй, біскупскі вікарый. Падчас казання ён наблізіў сабраным постаць св. Роха і ўказаў на яго жыццё як прыклад для пераймання. Пасля літургіі ксёндз-пробашч раздаў заслужаным парафіянам памятныя рэчы, прысвечаныя 100-годдзю святыні.