Інфармацыя аб пілігрымках
Дыяцэзія
Пілігрымка “Гродна – Тракелі”
Запрашаем усіх у супольнае паломніцтва ў санктуарый у Тракелі. Дзякуючы высілкам пешай вандроўкі, мы пабываем на рэкалекцыях у дарозе, будзем дзякаваць за атрыманыя даброты, выпрошваць ласкі і прасіць у Бога, каб Ён прабачыў нашыя грахі.
Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць –Пагародна – Тракелі.
Колькасць удзельнікаў: звыш 400 чалавек.
Пачатак пілігрымкі: 28 чэрвеня ў 9.00 гадзінаў, гродзенская катэдра.
Падчас адпачынку ля р. Котра пройдзе канцэрт дзяцей з Дому дзіцяці з Галавіч-полля.
Ксёндз Андрэй Радзевіч
†
Пілігрымка з дэканату Іўе
Траса: Сурвілішкі – Трабы – Эйгірды – Юрацішкі – Лаздуны – Дуды – Іўе – Гаўе – Суботнікі – Геранёны -Тракелі.
Колькасць удзельнікаў: каля 250 асобаў.
Пачатак пілігрымкі: 28 чэрвеня ў 9.00 гадзінаў.
Запіс і дадатковая інфармацыя: у сваіх пробашчаў.
Ксёндз Ян Гавецкі
Пілігрымка “Ваўкавыск – Тракелі”
Божая Маці, апякунка нашых сем’яў, вядзе нас заўжды. Давайце пойдзем усе, аб’яднаныя ў малітве, да Яе Матчынага трону ў Тракелі!
Траса: Ваўкавыск – Правыя Масты – Шчучын – Новыя Васілішкі – Ліда, касцёл імя св. Сям’і – Тракелі.
Колькасць удзельнікаў: звыш 200 асобаў.
Пачатак пілігрымкі: 28 чэрвеня ў 8.00 гадзінаў, касцёл імя св. Вацлава ў Ваўкавыску.
Дадатковая інфармацыя: у сваіх пробашчаў.
Падчас пілігрымкі можна будзе паслухаць сведчанні людзей аб жыцці ў сям’і.
Ксёндз Віктар Ханько
Пілігрымка “Смаргонь – Тракелі”
Траса:
Смаргонь – Залессе – Крэва – Баруны – Гальшаны – Трабы – Жэмыслаўль – Суботнікі – Ліпнішкі – Тракелі.
Колькасць удзельнікаў:
плануем каля 150 асобаў.
У гэтым годзе падчас паломніцтва пройдуць рэкалекцыі пра Эўхарыстыю.
Пачатак пілігрымкі:
паломнікі вырушваюць 26 чэрвеня са Смаргоні ў 11.00 гадзінаў.
Я заахвочваю, каб моладзь выкарыстала гэты свабодны час у добрым напрамку. Мы разам будзем задумвацца над Эўхарыстыяй. Кожны з нас можа перажыць выключную сустрэчу з Хрыстом.
Ксёндз Аляксандр Мятліцкі
Пілігрымка “Ашмяны – Тракелі”
Траса:
Ашмяны – Баруны – Гальшаны – Трабы – Суботнікі – Юрацішкі – Іўе – Ліпнішкі – Тракелі.
Колькасць удзельнікаў:
плануем каля 120 чалавек.
Пачатак пілігрымкі:
выходзім з Ашмянаў 29 чэрвеня ў 7.00 гадзінаў.
Падчас аднаго з адпачынкаў мы плануем правесці дыскусію пра жыццё і дзейнасць Касцёла.
Няхай кожны з нас ідзе з дзіцячай радасцю да Марыі і даверыцца Божай Маці.
Ксёндз
Павел Паўлюкевіч
Пілігрымка “Навагрудак – Тракелі”
Траса:
Навагрудак – Бярозаўка – Ёдкі – Тракелі.
Яе працягласць - 3 дні.
Колькасць удзельнікаў пілігрымкі:
каля 100 асобаў.
Паломнікі выходзяць
30 чэрвеня з Навагрудка.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ў сваіх душпастыраў.
Сардэчна запрашаю ўсіх, хто жадае, прыняць удзел у паломніцтве да Маці – Каралевы Нашых Сем’яў. Сваім паломніцкім высілкам застаўце задумацца іншых над сваім жыццём!
Ксёндз Аляксандр Баклажэц