Навіны ВДС з Гродна

Дыяцэзія

17 мая б.г. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачалася экзаменацыйная сесія, якая прадоўжыцца да 5 чэрвеня. 18 мая клерыкі VI году навучання атрымалі дыпломы аб заканчэнні семінарыі. З гэтай нагоды ў семінарыйнай каплічцы была ажыццёўлена святочная Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, а ксёндз-рэктар Юзаф Станеўскі абвясціў гамілію аб годзе святарства і аб прызваннях. Выпускнікі падзякавалі біскупу і выкладчыкам за духоўную апеку, навучанне і ад імя ўсіх падарылі крыж да алтара і сваю фатаграфію.