Сакрамэнт Канфірмацыі

Дыяцэзія

  Пачалася пара, калі многія вернікі прыступаюць у сваіх парафіяльных супольнасцях да сакрамэнту хрысціянскай сталасці – Бежмавання. 22 красавіка б.г. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі вернікам з парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (м-н Дзевятоўка), а 23 красавіка б.г. – вернікам з парафіі імя св. Уладзіслава ў Суботніках (дэканат Іўе). Гэта было для парафіянаў у Суботніках двайное свята, таму што ў гэты дзень адзначалі там патранальнае свята св. Юрыя. У наступныя дні красавіка пастыр дыяцэзіі удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі вернікам у Селіванаўцах (дэканат Сапоцкін), у Адэльску (дэканат Гродна-Захад), у Вялікай Берастовіцы, у Геранёнах (дэканат Іўе).