Моладзь з душпастырства “Open” – для дзяцей

Дыяцэзія

23 красавіка б.г. маладыя людзі з маладзёжнага душпастырства “Open” у Гродне наведалі гродзенскія дзіцячыя сады для разумова недаразвітых дзяцей. А паколькі гэта быў першы візіт-знаёмства, то моладзь пастаралася прынесці дзецям падарункі і паклапацілася, каб быў шчыры і сардэчны настрой. Да гэтай пары моладзь з душпастырства “Open” наведвала толькі гродзенскія рэабілітацыйныя цэнтры для дзяцей-інвалідаў. Цяпер вырашылі пашырыць дабрачынную дзейнасць і дапамагчы таксама гэтаму дзіцячаму садзіку.