Патранальнае свята ў парафіях дыяцэзіі

Дыяцэзія

У нядзелю Божай Міласэрнасці сваё патранальнае свята адзначалі вернікі некалькіх парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Урачыстыя св. Імшы былі цэлебраваны ў капліцах і ў парафіяльных касцёлах. Адпустовую св. Імшу ў касцёле імя Божай Міласэрнасці (м-н Вішнявец) ў Гродне ажыццявіў ксёндз М. Ластоўскі, які абвясціў гамілію і правёў Эўхарыстычную працэсію. Ксёндз-пралат Вінцэнт Лісоўскі быў галоўным цэлебрантам Эўхарыстыі ў парафіі ў Лідзе (м-н Маладзёжны), а гамілію абвясціў а. Ю. Макарчык OFMConv.