Чуванне шэнштацкага руху на Яснай Гары

Дыяцэзія

  У Марыйным санктуарыі на Яснай Гары па традыцыі ноччу на IV нядзелі Вялікага посту адбылося агульнапольскае малітоўнае чуванне членаў шэнштацкага руху і тых, якія яму сімпатызуюць. У ім удзельнічалі шматлікая група асобаў з Гродзенскай дыяцэзіі і група клерыкаў з ВДС з Гродна на чале з ксяндзом А. Радзевічам. Ён правёў канферэнцыю на тэму: “Сям’я – хатні Касцёл”. Біскуп Павел Цеслік з Кашалінска-Калабжэскай дыяцэзіі абвясціў Божае слова і быў галоўным цэлебрантам св. Імшы.