Гадавіна смерці святароў у Лідзе

Дыяцэзія

  10 сакавіка 2010 г. у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Лідзе (Слабада) была цэлебравана св. Імша за 9 ксяндзоў, забітых гітлераўцамі каля Ліды падчас II Сусветнай вайны. У гэты дзень жыхары Ліды разам са святарамі Лідскага дэканату запалілі знічы і ўсклалі кветкі на магіле мучанікаў.