Дзень духоўных сустрэчаў святароў

Дыяцэзія

  У Асаве (дэканат Радунь) ў касцёле імя св. Юзафа прайшоў велікапосны дзень малітоўных сустрэчаў святароў Гродзенскай дыяцэзіі. З пачатку ксяндзы ўдзельнічалі ў набажэнстве Крыжовага шляху, якое праводзіў айцец Анджэй Шчупал. Пасля гэтага ксёндз Вітальд Лазавіцкі правёў канферэнцыю на тэму: “Сакрамэнт Пакаяння і Паяднання”. На заканчэнне дня духоўных сустрэчаў адбылася св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ён паблагаславіў святароў, каб яны аддана служылі вернікам падчас велікапосных рэкалекцый у парафіях дыяцэзіі. Ксёндз У. Гуляй абвясціў гамілію. Трэба нагадаць, што прымаючы рашэнне аб правядзенні дня сустрэчаў у Асаве, біскуп хацеў, каб ксяндзы пазнаёміліся з гэтай невялікай парафіяй і касцёлам, стагоддзе з дня асвячэння якога будзе адзначацца ў гэтым годзе.