Святкаванне юбілею Гродзенскага універсітэта

Дыяцэзія

  Група клерыкаў ВДС з Гродна разам з намеснікам рэктара ксяндзом Раманам Рачкам прысутнічала на святкаваннях 70-ці годдзя дзейнасці Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я. Купалы. 25 лютага б.г. яны ўдзельнічалі ў міжнароднай канферэнцыі на тэму: “Універсітэт - у сучасным грамадстве: тэндэнцыі, праблемы і перспектывы інавацыйнага развіцця”, а ў наступны дзень былі гасцямі юбілейнага вечару ў Гродзенскім драмтэатры. Звыш 4 гадоў супрацоўнічаюць Гродзенскі дзяржуніверсітэт і ВДС. Студэнты і выкладчыкі прымаюць удзел у канферэнцыях і навуковых сімпозіумах, што арганізоўваюцца гэтай навучальнай установай. У рамках супрацоўніцтва праходзяць спартыўныя спаборніцтвы паміж клерыкамі семінарыі і студэнтамі універсітэту.