Велікапосныя рэкалекцыі ў ВДС

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
  З 17 – 20 лютага 2010 г. у семінарыйнай супольнасці ў Гродне прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. У гэтым годзе іх праводзіў а. Рафал Шымковяк OFMCap, францысканскі рэкалекцыяніст, які выкладае катэхетыку ў ВДС капуцынаў у Кракаве. На працягу чатырох дзён падчас канферэнцыі Хрыстус вуснамі а. Рафала вучыў слухачоў сапраўднай любові да свайго Творцы, чаго часта не хапае чалавеку з-за яго эгаізму. Супольны брэвіярый, набажэнствы Крыжовага шляху і Песняў жальбы, ружанцовая малітва, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і супольная Эўхарыстыя дапамаглі ксяндзам і семінарыстам падрыхтавацца ў духоўным плане да ўрачыстасцяў Вялікай Ночы, якія надыходзяць.