Новыя працаўнікі на Божай ніве

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
20 лютага 2010 г. у першую нядзелю Вялікага посту падчас урачыстай св. Імшы восем алюмнаў з пятага курсу ВДС з Гродна было прынята ў лік кандыдатаў, якія непасрэдна падрыхтоўваюцца прыняць дыяканскія і прэзбітэрскія пасвячэнні. Гэта – чарговы этап на шляху да святарскіх пасвячэнняў, на якім дзякуючы адпаведнай падрыхтоўцы і малітве клерыкі ўсведамляюць, што “Ніхто не прыдатны да Валадарства Божага, хто ўскладае руку сваю на плуг і аглядаецца назад” (Лк 9, 62). Падчас св. Імшы біскуп Аляксандр Кашкевіч здзейсніў абрад акалітату для клерыкаў з чацвёртага курсу нашай семінарыі. Яшчэ шэсць алюмнаў будуць дапамагаць ксяндзам выконваць іхнія абавязкі, як напрыклад: удзяляць вернікам св. Камунію.
    Чарговыя дзевяць алюмнаў з трэцяга курсу нашай семінарыі змогуць абвяшчаць Божае слова пасля таго, як падчас св. Імшы біскуп А. Кашкевіча паблагаславіць іх у лектары. З 17 – 20 лютага б.г. падчас велікапосных рэкалекцый клерыкі падрыхтоўваліся належным чынам да гэтай узнёслай урачыстасці.