Дзень духоўных сустрэчаў святароў

Дыяцэзія

15 лютага 2010 г. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень духоўных сустрэчаў для святароў Гродзенскай дыяцэзіі. Ксяндзы, пасля праспявання гімна да Святога Духа, удзельнічалі ў аскетычнай канферэнцыі на тэму “Вернасць Хрыста – вернасць святара”, якую правёў а. Анджэй Шчупал CSsR. У 11.00 адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У гэты дзень у 11.45 біскуп Аляксандр Кашкевіч разам з архімандрытам Сяргеем Гаекам, апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі, канцэлебравалі ўрачыстую Эўхарыстыю. Сабраныя ксяндзы разважалі пра святарскае прызванне падчас гаміліі, абвешчанай біскупскім вікарыем кс. Янам Кучынскім.