Навіна!!! Вялікапосныя рэкалекцыі са «Словам»

Дыяцэзія

Дарагія чытачы!
    Падчас Вялікага посту мы хочам разам аднавіць нашыя сэрцы, удзельнічаючы ў вялікапосных практыках, да якіх у гэтую пару навяртання заклікае нас Касцёл. Мы жадаем сустрэць Хрыста, які любіць кожнага з нас і аддаў сваё жыццё за людзей. Ёсць мноства вялікапосных практыкаў. Напэўна, з ахвотай кожны вернік прымае ўдзел у іх, каб паглыбіць містэрыю Мукі і Смерці Езуса Хрыста.
    Рэкалекцыі складаюць неадлучны элемент Вялікага посту. З першых стагоддзяў яны практыкуюцца ў каталіцкім Касцёле.
    У сённяшні час, як падкрэслівае Папа Бэнэдыкт XVI, адчуваецца неабходнасць сустрэчы з Богам. Сёння хопіць магчымасцяў абвяшчаць Божае слова. Тыповыя парафіяльныя рэкалекцыі прадаўжаюцца на працягу трох дзён у парафіях нашай дыяцэзіі. Мы хочам таксама ўключыцца ў гэтую рэкалекцыйную працу і ў трох чарговых вялікапосных нумарах на старонках нашай газеты размесцім па адной рэкалекцыйнай навуцы. Памятайце, што гэта не вызваляе Вас ад удзелу ў парафіяльных рэкалекцыях, увянчэннем чаго служыць вялікапосная споведзь.