Новы дыск ансамбля “Ave”

Дыяцэзія

На пачатку 2010 г. выйшаў у свет новы дыск ансамбля “Ave” з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пад назвай: “Бог нараджаецца”. На ім было запісана 11 твораў на тэму Божага Нараджэння, якія былі выкананы на польскай, беларускай і рускай мовах. У хуткім часе дыск можна будзе набыць у дыяцэзіяльнай кнігарні.
    Ансамбль “Ave” суправаджае вернікаў у праслаўленні Бога сваёй музыкай і спевамі ўжо звыш 15 гадоў. За гэты час алюмны нашай семінарыі выпусцілі ў свет ужо 6 сваіх дыскаў, з ліку якіх можна згадаць пра наступныя дыскі: “Твая любоў” (2004 г.), “Каб мог ісці за Табой” (2006г.), “Давяраю Табе” (2007 г.), “Раніца” (2008 г.).