Дзень духоўных сустрэчаў для сёстраў

Дыяцэзія

11 студзеня 2010 г. у 10. 00 у сёстраў нашай дыяцэзіі прайшоў дзень духоўных сустрэчаў у Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне. Падчас сустрэчы сёстры праслухалі аскетычную канферэнцыю пра прынцыпы духоўнага жыцця і прынялі ўдзел у св. Імшы ў 12.00 гадзінаў, якую цэлебраваў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пасля св. Імшы сёстры падзяліліся аплаткамі і ўзаемна пажадалі ўсяго самага найлепшага.