Аплаткавая сустрэча душпастырства “Open”

Дыяцэзія

7 студзеня 2010 г. шматлікая група моладзі ў Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне ўрачыста ажыццявіла аплаткавае спатканне акадэмічнага душпастырства “Open”. З пачатку была св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр, а кс. Павел Салабуда скіраваў да моладзі Божае слова. Затым маладыя людзі паказалі інсцэніроўку аб значэнні цнотаў: веры, надзеі і любові ў жыцці сучаснага хрысціяніна. Далей у мілай атмасферы ў залах для моладзі ўсе паламаліся аплаткамі і выразілі ўдзячнасць біскупу за клопат і апеку.