Аплаткавая сустрэча душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў

Дыяцэзія

10 студзеня 2010 г. у нядзелю Хросту Пана каля 120 прадстаўнікоў душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў г. Гродна са сваімі сем’ямі сабраліся на св. Імшы і традыцыйным аплаткавым спатканні. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі генеральнага кансульства Польшчы ў Гродне і Польскай Мацежы Школьнай.
    Падчас гаміліі, якую абвясціў на св. Імшы ў 16.00 біскуп Аляксандр Кашкевіч, прысутныя задумаліся над сутнасцю Хросту і прызваннем кожнага хрысціяніна.
Пасля св. Імшы ўсе адправіліся ў дом сёстраў-назарэтанкаў на традыцыйнае аплаткавае спатканне ля прыгожа аздобленых столікаў. Пасля таго, як вернікі падзяліліся аплаткамі і пажадалі адзін аднаму ўсяго самага найлепшага, яны спявалі пад музыку капелы калядныя песні, дэкламавалі вершы, удзельнічалі ў конкурсах, якія былі арганізованы св. Мікалаем. Кожны з дзяцей атрымаў ад св. Мікалая “салодкія” падарункі. На развітанне радасныя і шчаслівыя ўдзельнікі сустрэчы дзякавалі яго арганізатарам за цудоўныя хвіліны.