Спорт выхоўвае ў экуменічным духу

Дыяцэзія

13 снежня б.г. група дзяцей і моладзі з парафіі імя Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Гродна -Аўгустовак) удзельнічала ў VIII адкрытым міжканфесійным турніры па футболу, які адбыўся ў Барысаве і быў прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Каманда з Аўгустоўка (група асобаў ва ўзросце 12 –14 гадоў) заняла ганаровае трэцяе месца.
    У спаборніцтвах прынялі ўдзел 15 камандаў у трох узроставых групах з Мінска, Барысава і Гродна, у тым ліку і дзявочыя каманды. Адным з галоўным арганізатараў гэтага традыцыйнага ўжо турніру быў а. Андрэй Шабалоўскі, праваслаўная духоўная асоба з Барысава. Спартыўныя спаборніцтвы, якія былі накіраваны на развіццё практычнага экуменізму, сталі дыялогам грамадскага характару братніх хрысціянскіх Касцёлаў.
    На фотаздымку: каманда з парафіі з Аўгустоўка са сваім душпастырам ксяндзом Артурам Малафеем, а. Андрэем Шабалоўскім і трэнерам Аляксандрам Гусарам (другі справа).