Бэтлеемскае святло міру запылала ў Гродне

Учора. Сёння. Заўтра. - Дыяцэзія

18 снежня б.г. дзесяты раз у Гродна прыбыло бэтлеемскае святло міру, запаленае ў гроце Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Польскія харцэры перадалі яго харцэрам з Беларусі на памежным пераходзе ў Кузніцы. Бэтлеемскае святло міру павандравала ў гэты ж дзень у іншыя гарады Беларусі, а пазней – у Расію. Пасля ўрачыстага выстаўлення на алтар лямпіёна з агеньчыкам у катэдральнай базыліцы ў Гродне пробашч касцёла кс. Ян Кучынскі і кс. Ян Банькоўскі OFMCap. цэлебравалі св. Імшу. Падчас гаміліі кс. Ян Банькоўскі звярнуў увагу вернікаў на сімволіку святла, якое мае вельмі глыбокае значэнне. Пасля св. Імшы харцэры з розных куткоў Беларусі і расійскія скаўты сабраліся для аплаткавага спаткання. Бэтлеемская святло міру будзе знаходзіцца ў Фарным касцёле да 6 студзеня. У гэты час вернікі змогуць запаліць ад яго свае свечкі і прынесці агеньчык – святло веры, надзеі і любові ў свае дамы.