20 год Гродзенскай дыяцэзіі (44)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2012 год
   17 лістапада  -  У Смаргоні ксёндз біскуп асвяціў пляц пад будаўніцтва новай святыні пад тытулам бл. Яна Паўла II.
   17 лістапада  - У Смаргоні адбыўся музычны фестываль “Цэцыліяда”. У ім прыняло ўдзел каля 60 чалавек.
   25 лістапада  -  Парафіяне з Забалаці разам са сваім душпастарам дзякавалі за 200-годдзе святыні. Кс. бп Аляксандр адправіў св. Імшу падзякі.
   25 лістапада  - Адбылося 15-годдзе Душпастарства чыгуначнікаў. Урачыстую св. Імшу ў мікрараёне Дзевятоўка ў Гродне ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   26 лістапада - У Лідзе адбыўся I Чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод святароў. Перамагла каманда ксяндзоў нашай дыяцэзіі.
   30 лістапада – 1 снежня  - У Слоніме адбыўся VIII Турнір па міні-футболе імя Яна Паўла II.
   2 снежня  -  Памерла с. Марыя Малгажата Забароўская CSFN.
  7 снежня  -  Адбылася пілігрымка Душпастарства аховы здароўя ў Вільню разам з новым душпастарам кс. Мікалаем Ціхановічам.
   8 снежня  -  У гродзенскай катэдры пастар дыяцэзіі ўдзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Паўлу Аляскевічу і пасвячэнні дыяканату клерыкам: Юрыю Ясевічу, Яну Кузюку і Паўлу Эйсманту.
   13 снежня  -  У Лаздунах вернікі маліліся за памерлага пробашча кс. Юзафа Рагіньскага ў сувязі з 15-й гадавінай яго смерці.
   19 – 21 снежня -  З чарговым візітам Гродна наведаў Апостальскі нунцый. Ксёндз арцыбіскуп сустрэў Бэтлеемскі агонь у катэдры, а таксама прыняў удзел у аплаткавых сустрэчах у курыі і ў семінарыі.