20 год Гродзенскай дыяцэзіі (35)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2009 год
26 верасня - Адбылося святкаванне 485-годдзя пабудовы касцёла ў Гнезна. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі ксяндзы біскупы Аляксандр Кашкевіч і Антоній Дзям’янка.
3 кастрычніка - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў святыню ў Бердаўцы.
4 кастрычніка - Ардынарый нашай дыяцэзіі асвяціў новую капліцу ў Субачах (дэк. Ваўкавыск).
†
10 кастрычніка - У Тракелях адбыўся II Дзень супольнасці Эўхарыстычнага руху моладзі.
17 кастрычніка - У будынку ВДС у Гродне адбыўся сімпозіум на тэму сужэнскай бясплоднасці.
26 кастрычніка - У парафіі ў Заневічах адбылася ўрачыстая св. Імша з малітвай падзякі за ўзнясенне да хвалы алтара бл. Цэліны Бажэнцкай.
7 лістапада - Парафія св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе адзначала 400-годдзе свайго існавання. На заканчэнне святкавання ўрачыстую св. Імшу адправіў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
15 лістапада - У парафіі Апекі НПМ у Дайлідках адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды 80-годдзя кансэкрацыі касцёла.
16 лістапада - У катэдральнай базіліцы ксёндз біскуп удзяліў сакрамант святарства двум дыяканам, выпускнікам Гродзенскай ВДС: Алегу Кудэрку і Антону Адамовічу.