20 год Гродзенскай дыяцэзіі (32)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2008 год
  6 верасня  - Юбілей 25-годдзя святарства а. Андрэя Шчупала CSsR. Урачыстую св. Імшу ў Новай Рудзе ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
       13 верасня  - Урачыстую св. Імшу з нагоды 100-годдзя побыту і дзейнасці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ўзначаліў у пабрыгіцкім касцёле кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч.
   27 верасня  -  У парафіі Адамавічы падчас св. Імшы пад кіраўніцтвам пастыра Гродзенскай дыяцэзіі на рукі правінцыяльнай сястры Кангрэгацыі Сясцёр Кармелітак, с. Феліксы, с. Вера Кучук склала вечныя шлюбы.
4 кастрычніка  -  У санктуарый у Тракелях прыбыла II Нацыянальная пілігрымка сем’яў.
   15 кастрычніка  -  У Шчучыне святкаваліся дзве ўрачыстасці: адпуст у дзень заступніцы парафіі, св. Тэрэзы Авільскай, і 180-годдзе пабудовы касцёла. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   25 кастрычніка  -  У Вішневе (дэканат Смаргонь) ушанавалі 100-ю гадавіну Дня нараджэння Юзафа Кісяля, пробашча парафіі 1940–2002 гадоў.
   2 лістапада  -  На старонках газеты “Слова Жыцця” пачала выходзіць газета Гродзенскай духоўнай семінарыі “Duc In Altum”.
   16 лістапада  -  У катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні прэзбітэрату двум дыяканам: Віктару Гваздоўскаму і Віталію Внароўскаму.
   26 лістапада  -  У парафію Квасоўка былі перададзены рэліквіі бл. Цэліны Бажэнцкай. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў пастыр дыяцэзіі.
   30 лістапада  -  У гродзенскай катэдры адбыўся I Дыяцэзіяльны дзень супольнасці Эўхарыстычнага руху моладзі.