20 год Гродзенскай дыяцэзіі (22)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2005 год
27 лютага - У Гродна прыехаў кс. абп Марцін Відовіч, Апостальскі нунцый у Беларусі. У катэдры была адпраўлена ўрачыстая святая Імша.
3 сакавіка - Кс. прэлат Казімір Шаняўскі падчас св. Імшы ў Радуні дзякаваў за 90 гадоў жыцця і 65 гадоў святарства.
25 сакавіка - У Радуні адышоў да Бога па вечную ўзнагароду кс. прэлат Казімір Шаняўскі.
†
2 красавіка - Памёр папа Ян Павел II. Вернікі дыяцэзіі злучыліся ў жалобе з усім паўсюдным Касцёлам.
19 красавіка - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч напісаў да вернікаў Пастырскі ліст, у якім падзяліўся вялікай радасцю з нагоды абрання на Сталіцу Пятра папы Бенедыкта XVI, а таксама заахвоціў вернікаў да малітвы ў інтэнцыі Святога Айца.
24 красавіка - Урачыстую св. Імшу ў катэдральнай базіліцы ў Гродне ўзначаліў кс. абп Лешак-Славой Глудзь, біскуп дыяцэзіі Варшава-Прага.