20 год Гродзенскай дыяцэзіі (20)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2004 год
  11 студзеня -  Гродна наведаў Апостальскі нунцый кс. абп Іван Юрковіч, які адправіў св. Імшу ў Пабрыгіцкім касцёле.
   14 студзеня -  Адбылося пахаванне а. Караля Шчэпанюка OFMCap, капуцына, які працаваў у Ліпнішках. Пахавальную св. Імшу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   4 сакавіка -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў касцёл у Першамайску (дэканат Ліда).
   24 сакавіка -  10-годдзе харытатыўнай арганізацыі “Карытас” у нашай дыяцэзіі.
30 красавіка – 2 мая -  У Лідзе адбыліся Дыя­цэ­зіяльныя дні моладзі пад дэвізам “Мы хочам убачыць Хрыста”.
   1 мая -  У Скідзелі адбылося асвячэнне касцёла св. Юзафа Рамесніка. Асвячэнне здзейсніў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   29 мая -  У катэдральнай базіліцы ў Гродне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні шасці дыяканам, выпускнікам ВДС ў Гродне, а таксама пасвячэнні дыяканату двум выпускнікам Гродзенскай семінарыі.
   27 чэрвеня -  100-годдзе касцёла ў Суботніках.
   1 ліпеня -  Мінула 100 гадоў з Дня нараджэння бл. Генрыха Глябовіча.