20 год Гродзенскай дыяцэзіі (14)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2001 год
28 – 30 чэрвеня - II Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні. У ім прыняло ўдзел 527 чалавек.
21 ліпеня - Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц і фундамент пад будаўніцтва новай капліцы св. Казіміра ў Дзітве.
29 ліпеня - Пастыр дыяцэзіі асвяціў разбудаваную капліцу св. Ганны ў Глебавічах у парафіі Індура.
11 жніўня - Кс. бп Антоній Дзям’янка асвяціў кляштар сясцёр бернардынак у Слоніме. У кляштары пасялілася 6 манаскіх сясцёр.
12 жніўня - У доме сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, у прысутнасці кс. бпа Антонія Дзям’янкі, тры сястры склалі часовыя шлюбы, а тры – вечныя шлюбы.
†
18 жніўня - Кс. бп Антоній Дзям’янка асвяціў новую святыню ў Бярозаўцы.
26 жніўня - У лідскай парафіі Св. Сям’і адбыліся вечныя шлюбы с. Алены з Супольнасці Дачок Марыі Беззаганнай. Святую Імшу ўзначальваў кс. бп Антоній Дзям’янка.
15 верасня - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц пад будаўніцтва новага касцёла ў парафіі Бердаўка (дэк. Ліда).
22 верасня - Кс. бп Антоній Дзям’янка асвяціў пляц пад будаўніцтва новага касцёла ў парафіі Першамайск (дэк. Шчучын).
29 верасня - Кс. бп Аляксандр прыняў удзел у X Звычайным сінодзе біскупаў у Рыме. Тэма сустрэчы: “Біскуп як слуга Евангелля Хрыста для надзеі свету”.
1 лістапада - Дыяцэзіяльная сустрэча міністрантаў пад дэвізам “Валадар над намі, Хрыстэ”. У Гродна прыбыло 300 міністрантаў з 39 парафій дыяцэзіі.
10 лістапада - Тры дыяканы, выпускнікі нашай семінарыі, атрымалі святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
16 лістапада - У катэдральнай базіліцы адбыліся пасвячэнні дыяканату, якія ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
25 лістапада - IV сустрэча Душпастырства чыгуначнікаў Беларусі. У парафію Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы прыехала 80 чалавек.