20 год Гродзенскай дыяцэзіі (10)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

1999 год
  30 кастрычніка

   У Пабернардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Антоні Дзям’янка ўдзяліў святарскія пасвячэнні сямі дыяканам.
   25 снежня
   У гродзенскай катэдры адбылося святкаванне вялікага юбілею хрысціянства ў нашай дыяцэзіі.
2000 год
   5 сакавіка

   Рым: урачыстасці беатыфікацыі сёстраў-назарэтанак з Навагрудка. Ва ўрачыстасцях прыняла ўдзел шматлікая група пілігрымаў з нашай дыяцэзіі.
   13 сакавіка
   У Шчучыне ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Віктару Занеўскаму. Гэта былі першыя святарскія пасвячэнні сярод мясцовых пакліканняў айцоў-піяраў.
   19 сакавіка
   У гродзенскай катэдры адбыўся юбілейны з’езд рамеснікаў нашай дыяцэзіі. Цэлебраваў урачыстую св. Імшу ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка.
   7 мая
   Юбілейная сустрэча пажарнікаў нашай дыяцэзіі. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка, а ля алтара стаяла каля 40 пажарнікаў у парадных мундзірах.
   11 мая
   У мікрараёне Паўднёвы ў Гродне адбылася кансэкрацыя касцёла Беззаганага Зачацця НПМ. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
   13 мая
   У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні адзінаццаці кандыдатам у святарства.
   3 чэрвеня
   У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні 6 новым дыяканам.
   11 чэрвеня
   Асвячэнне касцёла Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў ксёндз біскуп Казімір Рычан з Кельцаў.
   12 чэрвеня
   Ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка быў прызначаны рэктарам ВДС у Гродне.
   23 – 25 чэрвеня
   У Гродзенскай дыяцэзіі адбыўся I Эўхарыстычны кангрэс
   24 чэрвеня
   У Смаргоні кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Аляксандру Яшэўскаму з супольнасці ксяндзоў-тэрцыянаў.
   26 – 28 чэрвеня
   У Гродне ў м-не Дзевятоўка адбыўся I фестываль рэлігійнай песні “Te Deum Laudamus”.