20 год Гродзенскай дыяцэзіі (5)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2 сакавіка 1997 г. Выхад першага нумара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”. Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў са словамі заахвочвання: “Паклапаціцеся, каб “Слова” апынулася ў нашых дамах, каб яго чыталі”.
19 сакавіка 1997 г. Ва ўрачыстасць св. Юзафа ў парафіі Каменка ксёндз біскуп Аляксандр на дыяцэзіяльным праве ўстанавіў супольнасць Сёстраў Маці Міласэрнасці. У гэты дзень у прысутнасці ксяндза біскупа сёстры аднавілі вечныя шлюбы, атрымалі асвечаныя пярсцёнкі на знак шлюбу з Хрыстом, а таксама тэкст Канстытуцыі супольнасці.
1 мая 1997 г.
Ксёндз біскуп Аляксандр пасля асвячэння звону і пляцу пад будаўніцтва касцёла ў Скідзелі цэлебраваў першую св. Імшу ў часовай капліцы.
15 мая 1997 г.
У парафіі Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў звон, які назвалі “Марыя”.
7 чэрвеня 1997 г.
Ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў капліцу ў Жытомлі.
14 чэрвеня 1997 г.
У катэдральным касцёле ў Гродне дыяканы Віктар Субель, Станіслаў Лабан і Казімір Войнюш атрымалі святарскія пасвячэнні з рук кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча.
20 чэрвеня 1997 г.
Ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваную капліцу ў Старым Сяле (пар. Дзярэчын).
21 чэрвеня 1997 г.
Пачатак пілігрынацыі фігуры Фацімскай Божай Маці.