Віншаванні! 24 ліпеня

Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу прэлату Вінцэнту Лісоўскаму
з нагоды імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу і нястомна ўдзяляе свае дары. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды

6 жніўня. ПЕРАМЯНЕННЕ ПАНА

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, шмат радасці ў душпастырскай паслузе, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх сустракаеце на сваім святарскім шляху, адорваюць Вас прыязнасцю і зычлівасцю, а Маці Божая атуляе плашчом сваёй любові і нястомна Вамі апекуецца. Шчасці Божа на доўгія гады!
З малітвай парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю
з нагоды імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, а таксама моцнага здароўя, шмат сіл, стойкасці і радасці ад таго, што ідзеце Божай дарогай да святасці. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Трабаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Савіцкаму
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, сіл, стойкасці і нязгаснага запалу ў служэнні на ніве Пана. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, а Маці Божая адорыць цяплом і ласкавасцю свайго сэрца.
Вернікі капліцы Вінцукі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму
з нагоды імянін жадаем добрага здароўя на доўгія гады, сіл і цярплівасці. Жадаем заўсёды быць з малітвай і несці свет Божай любові ўсім людзям. Няхай Ваша добрае і чулае сэрца будзе перапоўнена радасцю, любоўю і верай, а сіла Божага слова дапамагае быць мудрым правадніком на дарозе святарства. Заставайцеся заўсёды такім добрым і чулым святаром з вялікім сэрцам.
Вернікі парафіі Анёлаў-ахоўнікаў у Раготне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Варанецкаму
з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя, радасці, аптымізму. У гэты дзень просім Марыю, каб заўсёды ахінала Вас сваёй пяшчотай і любоўю, а Яе ўмілаваны Сын апекаваўся Вамі і вёў па жыццёвым шляху. Нахай кожны дзень будзе напоўнены Божым святлом і дарамі ад Усемагутнага, а Святы Дух дапамагае мудра выкарыстоўваць свае дары і рабіць усё, каб Ваша жыццё было радасцю для людзей і хвалою для Бога.
Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвiчу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і шчодрай Божай дапамогi. Няхай Святы Дух атуляе сваiм святлом кожны дзень Вашага святарскага служэння, Езус заўсёды будзе Сябрам, а Яго Мацi прытуляе Вас да свайго сэрца. Поспехаў у дасягненнi пастаўленных мэт, каб вялi за сабой не адно пакаленне i дапамагалi знайсцi сапраўдную дарогу ў жыццi тым, хто не знайшоў яшчэ шлях да Бога. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу ў нашай парафii, a таксама за цярплiвасць да нас. Няхай мiласэрны Бог узнагародзiць Вас!
Касцёльны камiтэт i парафiяне з Жырмунаў
❧✿❧
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч
з нагоды імянін перасылаю сардэчныя пажаданні. Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, а таксама моцнага здароўя, мудрасці і шмат сіл, каб пераадольваць цяжкасці. Няхай Езус Хрыстус асвячае Ваш жыццёвы шлях. Заўсёды памятаю ў малітве.
Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму
з нагоды надыходзячага дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, сіл і цярплівасці, душэўнага супакою, Божай падтрымкі ва ўсіх справах і шчырых вернікаў на Вашым святарскім шляху. Няхай Пан Бог шчодра адорвае Вас усімі неабходнымі ласкамі, Пан Езус валадарыць у Вашым сэрцы, Святы Дух спасылае свае дары, Маці Божая засланяе нябачным шчытом ад небяспекі, атуляе мацярынскай любоўю і трымае ў сваёй апецы, а нябесны заступнік і Анёл-ахоўнік нястомна чуваюць над Вамі на працягу ўсяго жыцця.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну
з нагоды надыходзячага дня нараджэння жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою. Няхай радасць заўсёды Вам спадарожнічае, а цярплівасці і стойкасці хопіць на многія гады. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух напаўняе дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі.
Вернікі парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Мяжэрычы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму
з нагоды надыходзячага дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, натхнення і вытрымкі на доўгія гады душпастырскага служэння. Ніхто, акрамя Хрыста, да канца не ведае, якія вялізныя намаганні даводзіцца прыкладваць святару ў сваім служэнні. Нягледзячы на гэта, у Вашых вачах мы бачым любоў і дабрыню. Як знак Божай любові ўспрымаем тое, што дзякуючы Вам маем магчымасць сустракацца з Панам ў касцёле. Ад шчырага сэрца жадаем, каб Бог за ўсё Вам аддзячыў.
Дарагі наш Ксёндз Алег!
Вам жадаем ад душы:
Хай узмоцніць ласку веры
Маці Божая з Вышынь.
Шлях святарскі хай сагрэе
Божы Провід моцай ласк,
На шляху жыцця сустрэне
Толькі мір, спагада Вас.
Дзякуем ад сэрца кожны
За паслугу алтара.
Доўгіх год Вам, плённай працы,
Сіл, здароўя і дабра!
Касцёльны камітэт і вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні