Віншаванні! 26 чэрвеня

Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем апекі Найсвяцейшай Маці, патрэбных Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл і здароўя для рэалізацыі планаў ды зычлівых людзей на святарскім шляху.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі і Андрэй Слонімец

29 чэрвеня. СВВ. АПП. ПЯТРА І ПАЎЛА

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Залогу
з нагоды імянін жадаем усіх ласкаў ад Панны Марыі, Божага бласлаўлення, добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху, шчодрага плёну на Божай ніве, здзяйснення мар, а самае галоў- нае – здароўя, шчасця і шмат сіл.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жырмунаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю
з нагоды імянін жадаем, каб добры Бог адорваў Вас патрэбнымі ласкамі, а святы заступнік няспынна маліўся за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жалудка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень, Езус заўсёды будзе Сябрам, а Марыя прытуляе да сябе.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жодзішкаў і Іўя
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, добрага здароўя, супакою ў сэрцы, дароў Хрыста і зычлівых людзей побач. Хай Бог адорыць Вас ласкай і спакоем, а Маці Божая асвятляе шлях.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Індуры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу
з нагоды імянін жадаем, каб кожны Ваш дзень быў шчаслівы, здароўе не слабла, а вера ўзмацнялася ў кожны момант. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая апекуецца Вамі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Макараўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму
з нагоды імянін жадаем, каб кожны Ваш дзень быў асветлены прамянямі Божай міласэрнасці і напоўнены дарамі Святога Духа. Няхай Бог бласлаўляе Вас, а Маці Божая ахінае сваёй апекай.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Струбніцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану
з нагоды імянін жадаем стойкасці і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі, шчодрых Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Парэчча
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Паўлюкевічу
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, нястомнай апекі Панны Марыі і святога заступніка, душэўнага супакою, радасці, здароўя, стойкасці і моцы на святарскім шляху.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Барунаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і душэўнага супакою. Няхай жыццёвы шлях будзе бласлаўлёны, Бог ахінае міласэрнасцю, а святы заступнік стала апекуецца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крупава і Валдацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, Святы Дух спасылае свае дары, Панна Марыя ахінае любоўю і клопатам, а святы заступнік нястомна апекуецца.
Апостальскі рух “Маргарытка” і парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю
з нагоды імянін жадаем, каб Божае бласлаўленне спадарожнічала Вам кожны дзень, Маці Божая апекавалася Вамі, а Святы Дух удзяляў свае дары і асвячаў дарогу да Пана. Моцнага здароўя, душэўнага супакою, моцы ў абвяшчэнні Божага слова, даверу і радасці ў адкрыванні таямніцы паклікання.
Касцёльны камітэт, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі парафіі Гродна-Вішнявец
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Ян Кучынскі!
З нагоды імянін і дня нараджэння жадаем Вам Божага бласлаўлення і моцнага здароўя, цярплівасці, стойкасці, апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай святы заступнік падтрымлівае Вас і дапамагае пераадольваць цяжкасці, а Пан Бог узнагародзіць за нястомную працу і малітву.
Працаўнікі гродзенскай катэдры і Пелагея
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і радасці на ўсё жыццё. Няхай Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, а агонь любові і дабрыні, што палае ў Вашым сэрцы, ніколі не пагасне. Жадаем душэўнага супакою, заўсёды добрых і зычлівых людзей навокал, а таксама дасягнення ўсіх мэт.
Вернікі парафіі Маці Божай Вастрабрамскай, Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Скубу
з нагоды дня нараджэння, імянін і чарговай гадавіны святарскага пасвячэння жадаем моцнага здароўя, мудрасці, непахіснай веры і добразычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог блаславіць Вас за адданую паслугу, цудоўныя казанні і клопат пра збаўленне нашых душ. Нізкі паклон бацькам за сына святара!
Парафіяне дварэцкага касцёла
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Безляповічу
з нагоды імянін жадаем доўгіх гадоў жыцця, сіл для рэалізацыі Божых планаў, душэўнага супакою, сапраўднай радасці і нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям. Жадаем таксама патрэбных Божых ласкаў, апекі Маці Божай і святога заступніка.
Вернікі парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Яновічу
з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя і радасці ад святарскай паслугі. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей рэалізуюцца Вашы намеры і планы, а Маці Божая ахоўвае ад зла і няўдач.
Парафіяне з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, моцнай веры і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай міласэрны Езус апраменьвае сваім святлом.
Станіслава Сідаровіч, Люцыя Лабэцкая і Марыя Вішнеўская з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Раманоўскаму
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні. Да Панны Марыі малітву ўзносім, за кожны Ваш дзень Пана Езуса просім. Хай будзе заўсёды здароўе, любоў і цяпло, жыццё каб цікавым і доўгім было, дарогі – шчаслівымі, а справы – удалымі, каб дома матуля заўсёды чакала. Ніякія цяжкасці хай Вас не страшаць: Пан Бог дапаможа ў цяжкасцях Вашых!
Парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Анатолю Захарэўскаму і Паўлу Гардзейчыку
з нагоды імянін жадаем добрага здароўя на доўгія гады, сіл і цярплівасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе асвечаны прамянямі Божай міласэрнасці, а Маці Божая і святыя заступнікі заўсёды апекуюцца Вамі.
Парафіяне касцёла Маці Божай Шкаплернай у в. Жукойні Жалядзкія
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Пузыну і Паўлу Паўлюкевічу
з нагоды імянін жадаем здароўя, радасці, цярплівасці, супакою, Божай ласкі і апекі святых заступнікаў. Няхай людская зычлівасць заўсёды Вам спадарожнічае, Пан Бог бласлаўляе святарскі шлях, а Анёл-ахоўнік суправаджае ў кожнай справе.
Вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю
з нагоды імянін, 55-годдзя з дня нараджэння і 28-ай гадавіны святарскага пасвячэння жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Евангелля, душэўнага супакою і патрэбных Божых ласкаў. Няхай Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі, а Маці Божая ахінае сваім плашчом.
Вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Крупаве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Радзюку
з нагоды імянін жадаем душэўнага супакою, усмешкі на твары, моцнага здароўя, сіл і стойкасці на нялёгкай дарозе святарскай паслугі, шчодрых Божых ласкаў, няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і апекі святога заступніка.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Паўлу Урбану, Паўлу Звяжынскаму, Паўлу Гардзейчыку і Паўлу Раманоўскаму
з нагоды імянін жадаем добрага здароўя, моцнай веры і надзеі, штодзённай радасці, Божай ласкі і дапамогі. Няхай Маці Божая ахінае Вас плашчом мацярынскай апекі, а святы заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, стойкасці і цярплівасці ў святарскай паслузе, штодзённай радасці і нязгаснага запалу веры. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а ўсе Вашы планы і намеры здзяйсняюцца з дапамогай Бога і святога заступніка.
Вернікі і Апостальства дапамогі чыстцовым душам парафіі Гожа
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу
з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя, радасці, поспехаў у паслузе, апекі Маці Божай і людской зычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог адорвае Вас сваімі ласкамі. Дзякуем за дабрыню, шчырыя малітвы, мудрыя парады, добрае і чулае сэрца, навяртанне нашых душ.
Парафіяне касцёла Божай міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму
з нагоды імянін жадаем, каб кожны Ваш дзень быў асвечаны Божым бласлаўленнем і напоўнены Яго ласкамі, Панна Марыя ахінала любоўю, а святы заступнік апекаваўся Вамі. Няхай здароўе мацнее, а радасць і супакой будуць вернымі спадарожнікамі ў жыцці. Мы дзякуем Пану Богу за Вас, бо заўсёды зразумееце, дапаможаце і знойдзеце патрэбныя словы.
Касцёльны камітэт, Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі парафіі св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава, біскупа, у Каробчыцах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Паўлу Калесніку і Яну Гавецкаму
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, плёну ў паслузе на Божай ніве, вырашэння ўсіх задумак, Божых цнотаў, душэўнага супакою, святла Святога Духа і нястомнай апекі святога заступніка.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” і парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу
з нагоды дня нараджэння і імянін сардэчна жадаем: Жадаем з радаснай нагоды здароўе мець, са шчасцем быць, Не знаць бяды. Жадаем згоды, да ста гадоў Вам зычым жыць. Няхай заўсёды Бог абараняе ад зла, хваробы і журбы, І ласку шчодра пасылае сягодня, заўтра і заўжды!
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Безляповічу
з нагоды імянін жадаем здароўя на доўгія гады, поспехаў у паслузе, радасці і ўсмешкі на кожны дзень, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху, а таксама шчодрых Божых ласкаў.
Вернікі капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку
з нагоды 35-ай гадавіны святарскага пасвячэння жадаем натхнення Святога Духа на кожны дзень душпастырсткай паслугі і апекі Маці Божай. Няхай кожны дар, які атрымліваеце ад Усявышняга, будзе для Вас моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху.
Вернікі парафіі Селіванаўцы і вёскі Плоскаўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Анатолю Захарэўскаму
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, сіл, душэўнага супакою і толькі радасных хвілін. Няхай добры Бог адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міхалішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту
з нагоды 9-ай гадавіны святарскага пасвячэння і імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў і стойкасці ў святарскай паслузе. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожную хвіліну Твайго жыцця, Езус падтрымлівае ва ўсім, а святы заступнік і Маці Божая нястомна Табой апекуюцца.
Мама і брат з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Скубу
з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем моцнага здароўя, аптымізму, шмат сіл і стойкаці ў душпастырскай паслузе. Мы ўдзячныя Пану Богу за тое, што Вы ў нас ёсць, што прыходзіце да нас і нясеце Божае слова, святло, надзею і радасць. Няхай здзяйсняюцца ўсе Вашы мары і надзеі.
Вернікі парафіі Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Калесніку
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці, мужнасці, добрых і спагадлівых людзей. Няхай Пан Бог дадае Вам моцы, Святы Дух надзяляе мудрасцю, Маці Божая заўсёды аберагае, а святы Павел будзе прыкладам на жыццёвым шляху.
Літургічная служба алтара парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб Бог бласлаўляў у святарскай паслузе, Марыя ахінала апекай і дапамагала заўсёды і ўсюды, а кожны Ваш дзень быў напоўнены радасцю і супакоем.
Апостальства “Маргарытка” і Ружанцовае кола св. Юзафа з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, стойкасці і цярплівасці ў паслузе, шчодрых Божых ласкаў і нястомнай апекі Панны Марыі. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць і сілы для абвяшчэння Божага слова.
Парафіяне касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Кузюку
з нагоды імянін жадаем, каб Езус заўсёды бласлаўляў у душпастырскім служэнні, кожны дзень быў напоўнены сонечным святлом, радасцю і шчасцем, а Маці Божая нястомна ахінала плашчом мацярынскай апекі і любові.
Вернікі парафіі Маці Божай Вастрабрамскай, Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Савіцкаму
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчодрых ласкаў і дароў Божых на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы.
Вернікі капліцы Вінцукі
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку
з нагоды 35-ай гадавіны святарскага пасвячэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской зычлівасці і мноства Божых ласкаў. Няхай святы Казімір ва ўсім Вам дапамагае, а Святы Дух шчодра ўзнагароджвае сваімі дарамі.
Сям’я Бондзюш, в. Монькаўцы