15 мая 2022 года

Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару
Юрыю Марціновічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, а Збаўца вядзе Вас цудоўнай святарскай дарогай. Жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад Пана Езуса.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”

26 мая. УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА

❧✿❧
Паважанаму ксяндзу Станіславу Пытэлю
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, сілы, стойкасці і нязгаснага запалу ў працы на ніве Пана. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, а Маці Божая адорыць цяплом і ласкавасцю свайго сэрца.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Васілішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Лабану
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчодрых дароў і ласкаў Божых, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беняконяў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віталю Пяткевічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: штодзённага бласлаўлення ад Езуса Хрыста, моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці на святарскім шляху, на які Вас паклікаў усемагутны Бог. Няхай міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, Святы Дух няспынна спасылае свае дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае любоўю і апекай.
Сям’я Лопушак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Сямінскаму
з нагоды імянін і надыходзячага дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і патрэбных Божых ласкаў на кожны дзень.
Вернікі парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Кемелішкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Лабану
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай святы заступнік штодзённа Вамі апекуецца, Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом, усемагутны Бог шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі.
Сям’я Станеўскіх з Гродна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Агелю
з нагоды 20-ай гадавіны святарскай паслугі і дня нараджэння складаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай здароўе будзе моцным, творчыя сілы – бясконцымі, а радасць ад плёну працы – штодзённай. Няхай Вас заўсёды асвятляюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Панны Марыі, Езус валадарыць у сэрцы і адорвае патрэбнымі ласкамі, а святыя заступнікі нястомна апекуюцца Вамі. Дзякуем за шчырыя малітвы, адкрытае сэрца, зычлівасць, дабрыню, цярплівасць, цудоўную ўсмешку, а таксама за клопат пра людзей і касцёл.
Сям’я Снапко, Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму
з нагоды імянін жадаем добрага здароўя на доўгія гады, сіл і цярплівасці. Жадаем заўсёды быць з малітвай, несці свет Божай любові ўсім людзям, якія гэтага патрабуюць. Няхай Ваша добрае і чулае сэрца будзе перапоўнена радасцю, любоўю і верай, а сіла Божага слова дапамагае быць мудрым правадніком на дарозе святарства. Няхай святы заступнік накіроўвае Вашы крокі туды, дзе пануе нявер’е, каб Вы неслі людзям веру і надзею. Заставайцеся заўсёды такім добрым і чулым святаром з вялікім сэрцам.
Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану
з нагоды дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскага пасвячэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе асвечаны прамянямі Божай міласэрнасці, Маці Божая апекуецца Вамі і атуляе цяплом свайго сэрца, Езус Хрыстус напаўняе радасцю, любоўю і спакоем, а Святы Дух апраменьвае святлом і шчодра ўдзяляе свае дары. Жадаем таксама моцнага здароўя, аптымізму, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне