6 сакавіка 2022 года

Ад шчырага сэрца


❧✿❧
Паважанаму Айцу
Валерыю Шэйгерэвічу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, доўгiх гадоў жыцця i Божага бласлаўлення на святарскiм шляху.
Былыя парафiяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Шэмету
з нагоды імянін жадаем добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай найвышэйшы Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы і дапамагае заўсёды і ўсюды, свя- ты заступнік спадарожнічае на шляху да святасці, а кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
Казімір Мурава!
З нагоды Вашых імянін мы ў сваіх малітвах просім Бога, каб блаславіў Вас на доўгую службу на Яго ніве, а таксама аб апецы Маці Божай ва ўсіх справах і шчодрых дарах Святога Духа. Моцнага здароўя і сіл, каб Вы надалей маглі працаваць на карысць дабра.
З павагай парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень душпастырскай паслугі, доб- рага здароўя, нязгаснага запалу, моцнай веры і непахіснай надзеі. Няхай Ваша сэрца перапаўняе радасць, побач заўсёды будуць зычлі- выя людзі, а святарскі шлях будзе асвечаны Святым Духам.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Селіванаўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Казіміру Мураву
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, добразычлівых людзей побач і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца і ахоўвае ў розных жыццёвых сітуацыях, а святы заступнік чувае кожны дзень.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жупранаў
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін жадаем усіх Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца.
Валерый, Вераніка і Яна
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін жадаем, каб усемагутны Бог і Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды трымалі Вас у сваёй апецы, Святы Дух натхняў на добрыя і годныя справы, а Анёл-ахоўнік верна Вам служыў. Жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, людской добразычлівасці, а таксама Божага бласлаўлення ў кожную хвіліну жыцця.
Парафіяне з в. Нямнова
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Бразінскаму
з нагоды 30-годдзя жадаем поспехаў і здзяйснення мар, нястомнага запалу ў святарскай паслузе, зычлівых і ахвярных людзей навокал. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас любоўю ды апекай і выпрошвае ў Сына неабходныя ласкі для Вас.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Бразінскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем моцы і настойлівасці ў абвяшчэнні Добрай Навіны, непахіснага даверу да Божай міласэрнасці, Яго бласлаўлення і Святла Святога Духа. Няхай Езус Хрыстус заўсёды дапамагае Вам у жыцці і будзе крыніцай радасці, а Найсвяцейшая Маці акружае мацярынскай любоўю.
Літургічная служба алтара парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Каноніку Здзіславу Вэдэру
ў сувязі са смерцю брата Генрыха перасылаю словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог прыме душу памерлага ў сваё Валадарства, а Вам дадасць моцы і надзеі.
Аліцыя Воранава са Смаргоні