❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку
з нагоды імянін жадаем адчуваць дабрыню і любоў ад кожнага чалавека, якога сустракаеце на сваім шляху. Жадаем Вам адвагі, каб пастаянна адкрываць людзям скарб Божых таямніц і ахоўваць тое, што даверана Касцёлу. Няхай Святы Дух асвятляе кожны Ваш дзень, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
З малітвай парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог заўсёды Вам дапамагае і адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі. Жадаем няспыннай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шчырых і зычлівых людзей побач.
Родныя: сем’і Палубок, Амяльянчык, Хвядук
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу
з нагоды дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчасця, моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шмат сіл для абвяшчэння Божай праўды і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень душпастырскай паслугі. Няхай Езус, які паказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі Божых планаў, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дуды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету
з нагоды імянін перасылаем найлепшыя пажаданні. Жадаем Вам трываць у Богу і жыць паўнатой Божых ласкаў. Няхай Ваша муд- расць і абвяшчаемае Божае слова дапамагаюць нам узрастаць у Любові.
Удзячныя парафіяне з Адамавічаў
❧✿❧
Паважанаму Брату Вiктару Цяслоўскаму і яго родным
у сувязі са смерцю мамы перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог дадасць Вам моцы, каб перажыць цяжар страты блізкага чалавека. Яднаемся з Вамі ў малітве за супакой яе душы.
З павагай і малітвай вернікі парафіі Ліда-Індустрыяльны
|