21 лістапада 2021 года

Ад шчырага сэрца

21 лістапада. ХРЫСТА ВАЛАДАРА


❧✿❧
Паважанаму Айцу
Валерыю Шэйгерэвічу
з нагоды 14-ай гадавіны святарскага пасвячэння складаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй апекай, а Святы Дух дапамагае ў выкананні душпастырскай паслугі. Жадаем добрага здароўя на доўгія гады.
З малітвай былыя парафіяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Раманоўскаму
з нагоды дня нараджэння шчыра жадаем поспехаў і здзяйснення мар, шмат радасці, здароўя, нястомнага запалу ў святарскай паслузе, зычлівых і ахвярных людзей навокал, а таксама дапытлівых і адкрытых дзіцячых сэрцаў. Няхай Найсвяцейшая Маці атуляе Вас сваёй любоўю ды апекай і выпрошвае ў Сына неабходныя ласкі для Вас, асабліва ў складаныя жыццёвыя моманты. Няхай міласэрны Езус заўсёды валадарыць у Вашым сэрцы, а святы заступнік знаходзіцца побач. Вы нястомна і самааддана будуеце духоўны падмурак нашай парафіяльнай супольнасці, праз абвяшчэнне Божага слова вядзеце нас па дарозе праўды. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і клопат пра людзей заўсёды будуць для нас прыкладам жыцця. Дзякуем Пану Богу і Вам за Ваша служэнне ў нашым касцёле, за тое, што ў Вашай прысутнасці ўсе небяспекі рэчаіснасці здаюцца нязначнымі. Шчасці Божа!
Парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
Андрэю Зую
з нагоды надыходзячых імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай заўсёды хапае сіл, запалу і стойкасці, каб імкнуцца да мэты ў душпастырскім служэнні. Няхай кожная хвіліна жыцця будзе радаснай і бласлаўлёнай Езусам Хрыстом. Няхай Пан адорвае сваімі незлічонымі ласкамі, а Яго Маці заўсёды мае Вас у сваёй міласэрнай апецы.
Удзячныя парафіяне з в. Некрашы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Анджэю Ганчару
з нагоды надыходзячых імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, цярплівасці і стойкасці ў жыцці, апекі Маці Божай і святога заступніка, дароў Святога Духа, патрэбных ласкаў ад Усемагутнага. Няхай Бог адорвае Вас сваей любоўю і бласлаўленнем, а Ваш Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ выпрошваем для Вас спакойных і ясных дзён у душпастырскай паслузе, а таксама каб Ваша праца на Божай ніве прыносіла шчодры плён. Жадаем душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, радасці на кожны дзень і задавальнення ад выконваемай паслугі. Дзякуем за тое, што Вы з намі і для нас!
З павагай і малітвай Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка”, супольнасць Маці ў малітве, Ружанцовае кола і вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Казлоўскаму
з нагоды надыходзячых імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і святога заступніка, а таксама здароўя, сіл, супакою, надзеі і моцнай непахіснай веры.
Парафіяне капліцы ў Масалянах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Здзіславу Пікулу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія і плённыя гады жыцця і святарскай паслугі, Божай дапамогі ў рэалізацыі ўсіх планаў і надзей, апекі Езуса Хрыста і Яго Найсвяцейшай Маці на кожнай жыццёвай сцежцы. За час Вашага служэння ў нашай парафіі мы атрымалі розныя дары: праз Вашы рукі маем магчымасць яднацца з Панам Богам, з Вашых вуснаў чуем Божае слова, маем неабходную духоўную падтрымку, праз сяброўства з Вамі ўмацоўваем свае сем’і і свае адносіны, нанова адкрываем Касцёл вачыма веры. Няхай усемагутны Бог дае Вам сілу і моц, штодзённа бласлаўляе, каб Вы яшчэ доўга маглі крочыць па святарскім шляху. Мы паважаем Вас за вялікую адданасць Богу, молімся, любім і ганарымся Вамі.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Раманоўскаму
з нагоды гадавіны святарскага пасвячэння і дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас найлепшым здароўем, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы, святы заступнік нястомна дапамагае, а Святы Дух адорвае патрэбнымі ласкамі. Жадаем таксама радасці, сіл, людской зычлівасці і стойкасці ў працы.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Яновічу
з нагоды 6-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай і святога заступніка, стойкасці на святарскім шляху, а таксама людской зычлівасці.
Вернікі парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе і члены Ружанцовага кола св. Юзафа
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці. У добрай справе няхай ласкава Бог Вас падтрымае, а Вашым марам і жаданням далоні адкрывае.
Яна, Валерый і Вераніка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Рушніцкаму
з нагоды юбілею перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог узнагароджвае Вас моцным здароўем, стойкасцю і сілай, Маці Божая апекуецца Вамі, бласлаўляе на доўгія гады жыцця і атуляе плашчом любові Беззаганнага Сэрца. Няхай Святы Дух спасылае Вам свае дары, асвячае святарскі шлях і дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу. Дзякуем за Вашы малітвы, зычлівасць, ахвярную і адданую працу пры будаванні нашай святыні, за лагодную ўсмешку, добрае сэрца, мудрыя павучанні, цудоўны прыклад веры і набожнасці, а таксама за тое, што Вы з намі і для нас.
Ружанцовыя колы і вернікі парафіі св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава, біскупа, у Каробчыцах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Рушніцкаму
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Святы Дух удзяляе шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя мае ў сваёй апецы, каб Вы ў добрым здароўі маглі заўсёды выконваць Божую волю.
Кола Жывога Ружанца Маці Божай Анёльскай з Каробчыцаў
❧✿❧
Паважаны Айцец
Андрэй Зуй!
Шчыра віншуем Вас з днём нараджэння і імянінамі. Няхай Ваша здароўе будзе моцным, вера – непахіснай, з твару не сыходзіць усмешка, у сэрцы заўсёды пануе радасць, а прамяні Божай міласэрнасці асвячаюць штодзённае душпастырскае жыццё. Няхай добры Езус валадарыць у Вашым сэрцы, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Анёл-ахоўнік засцерагае ад усялякага зла. Заставайцеся назаўсёды такім пазітыўным, адкрытым для ўсіх вернікаў чалавекам, добрым дарадчыкам і апекуном.
З любоўю і павагай вернікі капліцы св. Антонія Падуанскага ў в. Гарадзішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Рушніцкаму
з нагоды дня нараджэння жадаем добрага здароўя. Няхай Езус заўсёды Вас бласлаўляе ў душпастырскай паслузе і шчодра ўзнагароджвае за Вашу працу. Няхай кожны дзень будзе напоўнены сонцам, радасцю і шчасцем, а Маці Божая нястомна ахінае Вас плашчом мацярынскай апекі і любові. Парафіяльны камітэт касцёла св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава, біскупа, у Каробчыцах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Рушніцкаму
з нагоды дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, зычлівых людзей побач, душэўнага супакою і нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваім плашчом і адорвае патрэбнымі ласкамі, каб Вы маглі шчасліва выконваць сваю паслугу і радаваць усіх сваёй усмешкай. Шчасці Божа!
Сем’і Стэцкевіч і Васільевых
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, мудрасці і цярплівасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом і ласкай. Няхай добры Айцец адорвае бласлаўленнем, Езус абараняе ад зла, а Панна Марыя і святы заступнік нястомна маюць у сваёй апецы.
Сям’я Бондзюш, в. Монькаўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды 15-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, каб Вы маглі шчасліва служыць Богу і людзям і цешыць усіх сваёй усмешкай.
Былыя парафіяне з в. Моцевічы
❧✿❧
Паважаным Айцам
Вітольду Жэльветра
і Пробашчу Андрэю Зую
з нагоды імянін шчыра жадаем патрэбных ласкаў ад усемагутнага Бога, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама мудрасці і поспехаў у служэнні. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, радасць і моц ніколі не пакідаюць, а святы заступнік нястомна апекуецца Вамі. Удзячныя парафіяне з Ліпнішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Здзіславу Вэдэру
з нагоды надыходзячых імянін жадаю моцнага здароўя і радасці. Няхай Хрыстос асвячае дарогу Вашага жыцця і дапамагае надалей служыць Богу і людзям, а Маці Божая няхай ахінае Вас сваёй апекай. Дзякую за Вашы шчырыя малітвы і добрае сэрца.
З малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Юрыю Канапельку
ў сувязі са смерцю мамы складаем выразы шчырага жалю і спачування. Няхай Пан Бог прыме душу памерлай у сваё Валадарства, а Вам суцішыць боль пасля страты блізкага чалавека.
Парафіяне з капліцы ў Студзеніках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Юрыю Канапельку
ў сувязі са смерцю мамы выказваем шчырыя спачуванні. Няхай малітоўная падтрымка і словы хрысціянскага суцяшэння дапамогуць Вам перажыць гэты невыносны боль. Вечны адпачынак дай ёй, Пане!
Вернікі капліц у Вердамічах і Верабейках