26 верасня 2021 года

Ад шчырага сэрца

29 верасня. АРХАНЁЛАЎ


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Арцыбіскупу Намінанту
Юзафу Станеўскаму
з нагоды намінацыі на арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці і мудрасці ў выкананні паслугі кіравання Касцёлам. Няхай Божы Провід нястомна Вамі кіруе, а побач будуць зычлівыя людзі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі
Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа і няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Маці на дарозе жыцця. Жадаем таксама моцнага здароўя, радасці ад выконваемай паслугі і добразычлівых людзей побач.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі
Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу
з нагоды дня нараджэння перасылаю сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, а Збаўца вядзе Вас цудоўнай святарскай дарогай. Жадаю моцнага здароўя, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад Пана Езуса.
Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Багуславу Вайтовічу
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, сілы, стойкасці і нязгаснага запалу ў працы на ніве Пана. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, а Маці Божая адорыць цяплом і ласкавасцю свайго сэрца.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гальшанаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Руслану Мазану
з нагоды дня нараджэння і імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе, Маці Божая акрывае сваім плашчом і цяплом свайго сэрца, ахінае ласкай і дабрынёй, а Святы Дух асвячае дарогу, якою мы разам з Вамі ідзём.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, шчодрых дароў і ласкаў Божых, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
з нагоды імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: патрэбных Божых ласкаў, сілы ў абвяшчэнні Добрай Навіны, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і цудоўнага плёну на ніве Пана.
З малітвай Андрэй Слонімец і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Стэцкевічу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і радасці на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі і супакоем, а Найсвяцейшая Панна Марыя – сваёй мацярынскай апекай.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Бердаўкі і Першамайска
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Руслану Мазану
з нагоды дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Твой жыццёвы шлях будзе асвечаны прамянямі Божай міласэрнасці, Маці Божая апекуецца Табой і атуляе цяплом свайго Найсвяцейшага Сэрца, Езус Хрыстус адорвае сваімі ласкамі, напаўняе радасцю, любоўю і спакоем, а Святы Дух апраменьвае святлом і шчодра ўдзяляе свае дары. Жадаем таксама моцнага здароўя, аптымізму, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач.
Сябры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
з нагоды імянін сардэчна жадаем здароўя, сілы, надзеі, жыццёвай мудрасці, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастырскай паслугі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву, павучальныя казанні і за тое, што Вы з намі і для нас. Шчасці Божа!
З павагай і палітвай вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Віталію Цыбульскаму,
Юрыю Ёдзіку,
Аляксандру Вараб’ёву
і Артуру Валчкевічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: штодзённага бласлаўлення ад Езуса Хрыста, моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці на святарскім шляху, на які Вас паклікаў усемагутны Бог. Няхай міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, Святы Дух няспынна спасылае свае дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае любоўю і апекай.
Вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Анджэю Ганчару
з нагоды юбілейнага дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці на кожны дзень жыцця, шчодрых Божых ласкаў і нястомнай апекі Панны Марыі на шляху служэння. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны Езусам, трывогі і смутак не кранаюць Вас, розум ніколі не стамляецца абвяшчаць Евангелле, сэрца заўсёды будзе напоўнена спакоем і любоўю, а Божае слова з Вашых вуснаў у моцы Святога Духа заўсёды доходзіць да нашых сэрцаў. Няхай Усемагутны Бог штодзённа дадае Вам сіл, аптымізму і надзеі на лепшае, каб Вы з радасцю служылі Богу і нам, парафіянам, і няхай Вас заўсёды акружаюць толькі добразычлівыя людзі.
З павагай і малітвай Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка”, Ружанцовае кола, група “Маці ў малітве” і вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Канапельку
з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, стойкасці, святла Святога Духа на кожны дзень, Божага бласлаўлення, апекі святога заступніка і натхнення ў выкананні святарскіх абавязкаў.
Парафіяне з Поразава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Руслану Мазану
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус бласлаўляе Вашу святарскую паслугу, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы і ахоўвае ад зла, а Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, дарамі, радасцю і спакоем.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў