2 мая 2021 года

Ад шчырага сэрца

13 мая. УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА ЕЗУСА


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды імянін сардэчна жадаем добрага здароўя, моцнай веры і надзеі, штодзённай радасці, зычлівых людзей на пастырскім шляху, Божай дапамогі на кожны дзень жыцця, а таксама нястомнай апекі святога заступніка.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды імянін жадаю моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці. Няхай міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Сэрца, Святы Дух няспынна спасылае свае дары, а Найсвяцейшая Маці ахінае любоўю і апекай.
З памяццю ў малітве с. Ірэна Златкоўская, генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чыстцовым душам
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды імянін перасылаю сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус, якога трымаеце ў сваіх руках кожны дзень, заўсёды валадарыць у сэрцы і дадае сіл для служэння Богу і людзям. Здароўя, цёплых сонечных дзён і шчодрых Божых дароў.
Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанага Ксяндза
Юрыя Кузьміча
віншуем з нагоды імянін! Вам, Ойча, шчыра жадаем Здароўя, любові, натхнення. Да Бога малітвы свае пасылаем І просім для Вас узмацнення. Каб крыж, што Вам дадзены Богам, Не быў для Вас цяжкім даволі, І весткі, якіх шмат у свеце, Не ранілі сэрца ніколі. Хай сонейка Вас сагравае І ветрык пяшчотны лагодзіць, Ахоўнік-анёл хай над Вамі чувае, А Божая ласка з Нябёсаў сыходзіць.
Моладзь, вернікі, Колы Жывога Ружанца і апостальства “Маргарытка” з Новага Двара
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Юрыю Барташэвічу
з нагоды імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, сіл і цярплівасці на нялёгкім шляху, на які паклікаў Вас Пан Бог, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай міласэрны Езус, якога трымаеце ў далонях, кожны дзень прытуляе Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца.
З вялікай павагай і малітвай Касцёльны камітэт, Колы Жывога Ружанца і вернікі касцёла ў Жырмунах
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Віталію Юркевічу
з нагоды імянін жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваёй апекай, Святы Дух няспынна чуваў над Вамі, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік апекаваліся кожны дзень і дадавалі моцы ды адвагі ў паслузе.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Слоніма
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Аляксандру Раманоўскаму
з нагоды імянін жадаем надзейнай апекі святога заступніка ў самыя складаныя моманты. Няхай ён вядзе Вас па жыцёвых сцежках і будзе прыкладам мужнай і ахвярнай любові да Бога. Жадаем адвагі, каб крочыць дарогай святарства, несці радасць і духоўную дапамогу праз сакраманты і Божае слова людзям, якіх сустракаеце. Няхай кожны дзень прыносіць Вам сілы для душпастырскага служэння, а супакой і радасць заўсёды жывуць у сэрцы.
Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НМП, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Мар’яну Хаменю
з нагоды імянін сардэчна жадаем штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Пана Езуса. Няхай шлях, які Вы выбралі, будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а сэрца заўсёды радуецца кожнаму перажытаму дню.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Шылавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя віншаванні. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў для Вас усемагутны Бог, і людской дабрыні. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, цярплівасць да нас, за павучальныя казанні, клопат пра парафіян, а Вашым бацькам – за сына святара.
З памяццю ў малітве парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Валерыю Спірыдону
з нагоды дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка, а таксама шмат сіл і душэўнага супакою для актыўнага ўдзелу ў жыцці парафіі і супольнасці Касцёла.
Вернікі капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
Юзаф Занеўскі!
З нагоды юбілею прыміце нашу сардэчную падзяку і віншаванні. Дзякуем Пану Богу за дар Вашага святарства, а таксама ўсім добрым людзям, якія дапамаглі Вам стаць святаром. Вельмі ўдзячны Вам за тое, што дапамаглі вярнуць паўразбураную святыню, з руін адрадзіць парафію, а таксама за ўсе тыя святыні і аднаўленне хрысціянскай веры на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, дзе Пан Бог даваў Вам сілы і здароўе здзяйсняць усё запланаванае. Дзякуем за ўменне выслухаць кожнага і працягнуць руку дапамогі ў хвіліны радасці, смутку і жалю. У сваіх малітвах просім міласэрнага Бога праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых аб трывалым здароўі, доўгіх гадах жыцця для Вас, патрэбных Божых ласках і бласлаўленні.
Вернікі касцёла Апекі НПМ у Дайлідках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна Вамі апеку- юцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень сярод верных і добразычлівых людзей.
Вернікі парафіі Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Адамовічу
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і патрэбных Божых ласкаў.
Вернікі касцёла Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Кудэрку
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, поспехаў, цярплівасці, мужнасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай усемагутны Бог дае Вам сілы, Святы Дух надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам, а Маці Божая і святы заступнік заўсёды Вас аберагаюць.
Вернікі парафіі Маці Божай Вастрабрамскай у Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Аляксандру Лебядзевічу і Станіславу Лабану
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем патрэбных Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святых заступнікаў, а таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл і добрых людзей побач.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Беняконяў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Ад шчырага сэрца Вам мноства шчасця хочам пажадаць, А сутнасць бласлаўлення адзін Айцец Нябесны можа даць. Таму малітвы шлём да Бога, каб заўжды па міласці Яго Вам асвячала сонейка дарогу, ды апякун сцярог у дзень і ў ноч. Пакой і міласць каб былі пакровам Божым, І шчасце – у тым, што дорыце Вы іншым. Здароўя, сіл ад Бога, ад Святога Духа – мудрасці і ўмення, Ад Божай Маці – апекі, ласкі, разважлівасці, цярпення.
З памяццю ў малітве вернікі касцёла Божага Цела ў Дварцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Лебядзевічу
з нагоды імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады і шчодрых Божых ласкаў у душпастырскай паслузе. Няхай Езус прытуляе Вас да свайго сэрца, а Маці Божая апекуецца заўсёды і ўсюды.
Колы Жывога Ружанца з Суботнікаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Валерыю Спірыдону
з нагоды дня нараджэння і 9-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў шчыра жадаем добрага здароўя на доўгія гады, сапраўднай радасці ад выканання святарскай паслугі, душэўнага супакою, вясны і цеплыні ў сэрцы, а таксама ўсмешкі на кожны дзень. Няхай ніколі не знікае аптымізм і рэалізуюцца ўсе планы, а жыццёвы шлях будзе бласлаўлёны.
З удзячнасцю і павагай вернікі парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Раманоўскаму
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, натхнення Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам, а служба Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Баклажцу
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці і поспехаў у службе Богу і людзям. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе адкрыта на ўсіх, а кожны дзень прыносіць радасць і супакой.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крамяніцы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Аляксандру Махначу
з нагоды імянін жадаем нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе, сіл і натхнення. Няхай Пан адорвае патрэбнымі ласкамі, Маці Божая апекуецца Вамі, а святы заступнік заўсёды будзе побач.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Станіславу Лабану
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, стойкасці на святарскім шляху. Няхай Бог Вас бласлаўляе, а Панна Марыя па-мацярынску апекуецца.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беняконяў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Станіславу Пытэлю
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшага служэння, Божай дапамогі ў ажыццяўленні душпастырскіх планаў. Няхай святы заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым алтаром.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Васілішкаў