7 сакавіка 2021 года

Ад шчырага сэрца

jozef wyrozniajacy


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Юзафу Станеўскаму
з нагоды надыходзячых імянін жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Маці Божай і св. Юзафа. Няхай Езус Хрыстус адорыць Вас неабходнымі ласкамі, Анёл-ахоўнік дадае сіл, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.
Любячая мама з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас моцным здароўем і бясконцым натхненнем, святло Хрыста няхай асвячае святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай дарогай да святасці і прытуляе да свайго мацярынскага сэрца.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Селіванаўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Казіміру Мураву
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастырскай паслузе, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, Анёл- ахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай пяшчотай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Жупранаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Рудзевічу
з нагоды дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, а Маці Божая і святы заступнік нястомна апекуюцца. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, сілы – бясконцымі, а сэрца надалей застаецца добрым і адкрытым на Бога і людзей. Жадаем добразычлівых людзей побач і ўсяго найлепшага.
Парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Луконіцы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў, зычлівых людзей побач, душэўнага супакою і нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая і святы заступнік атуляюць Вас сваім плашчом і адорваюць патрэбнымі ласкамі.
З удзячнасцю і малітвай сям’я Бондзюш з в. Монькаўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Шэмету
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад людзей, нязгаснага запалу веры, сіл і нястомнасці ў святарскай паслузе. Няхай усе непрыемнасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, ніколі не знеахвочваюць, а толькі ўзмацняюць і вядуць да святасці.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Кудэрку
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а праца на ніве Пана прыносіць багаты плён.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін складаем мноства сардэчных віншаванняў: моцнага здароўя на доўгія гады, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом любові, а святы заступнік спадарожнічае ў кожную хвіліну жыцця. Шчасці Божа!
Жыхары в. Шэмбелеўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Шэмету
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб Вы заўсёды з вялікай радасцю служылі Богу і людзям.
Удзячныя члены малітоўных груп з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
Аляксандр Шэмет!
З нагоды імянін сардэчна жадаем, каб Бог блаславіў Вас на кожны дзень служэння, адарыў сілай, цярплівасцю, вытрымкай і адвагай. Няхай ніколі не згасне Ваша руплівасць на ніве Пана, палымянасць у малітве, цеплыня і любоў, якімі дзеліцеся з намі. Няхай Маці Божая заўсёды Вас аберагае ад няшчасцяў ды трывог і трымае ў сваёй апецы. Шчыра дзякуем за кожную Вашу паслугу ў сакрамантах, кожнае добрае слова і раду, за тое, што Вы вельмі дбайны гаспадар сваёй святыні.
З павагай парафіяне з Адамавічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Кудэрку
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб усё жыццё было напоўнена святлом і любоўю. Няхай Збаўца вядзе Вас цудоўным святарскім шляхам, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Жадаем моцнага здароўя і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка.
Удзячныя члены малітоўных груп з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, усіх неабходных ласкаў ад Хрыста, моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, душэўнай раўнавагі, а таксама людской дабрыні і нязгаснага душэўнага цяпла ў святарскім служэнні.
Парафіяне з в. Нямнова
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, спакою на кожны дзень, людской зычлівасці, дароў Святога Духа, заўсёды добрых людзей навокал, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка.
Вернікі з в. Асташа
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, радасці на кожны дзень, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці.
Валерый, Яна і Вераніка
❧✿❧
Паважаным Айцам
Казіміру Мураўскаму
і Казіміру Енджэйчаку
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай. Няхай людзі, якіх Вы сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць радасцю і добразычлівасцю.
Сем’і Арлюкас і Юадэшка з в. Гарачкі