21 лютага 2021 года

Ад шчырага сэрца


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Шэмету
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Божаму люду, шчодрага плёну ў душпастырскай паслузе, нязломнай веры, душэўнага супакою і шчырай радасці ў сэрцы.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з прафій Адамавічы і Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Ясевічу
з нагоды дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, душэўнага супакою, усмешкі, шмат радасці і моцнага здароўя. Няхай Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і ўдзяляе свае дары, а Панна Марыя атуляе мацярынскім плашчом і нястомна пра Вас клапоціцца.
Прабабуля, бабуля, хросная і яе сям’я
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Раману Ялоўчыку
з нагоды імянін жадаем, каб Езус Хрыстус штодзённа Вас бласлаўляў, Маці Божая ахінала сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагаў годна выконваць святарскую паслугу і нястомна ўдзяляў свае дары. Жывіце ў радасці, а Ваша сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена спакоем і любоўю.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Бразінскаму
з нагоды дня нараджэння складаем сардэчныя пажадані: Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, сіл для абвяшчэння Божага слова, радасці і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай зерне, засеянае Вамі на Божай ніве, прыносіць шчодры плён, а Усемагутны, які паклікаў Вас да святарства, дапамагае ў рэалізацыі паслугі, каб Вы маглі крочыць па Божым шляху да святасці.
З малітвай апостальства “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Юрыю Ясевічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, радасцю і спакоем, зычлівыя людзі заўсёды спадарожнічаюць, а Маці Божая ахінае сваёй апекай і абараняе ад зла.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Валянціну Хведуку
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай на кожны дзень, заступніцтва св. Валянціна, а таксама моцнага здароўя, радасці і цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, шчырасць і ахвярнае служэнне.
З малітвай і павагай вернікі з парафіі св. Юрыя ў Беліцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Раману Ялоўчыку
ў дзень імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус нястомна адорвае Вас шчодрымі ласкамі, узмацняе пакліканне і дадае сіл у кіраванні парафіяй. Няхай пачуццё задавальнення ад выконваемай святарскай паслугі ніколі Вас не пакідае, а душпастырская дзейнасць прыносіць шчодры плён. Жадаем мноства радасных хвілін, пазітыўнага настрою і імкнення Божай дарогай да святасці.
Парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважанаму Закрыстыяніну
Сяргею Кікілічу
з нагоды дня нараджэння шчыра жадаем здароўя, моцнай веры, поўнай адданасці Богу, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Божага бласлаўлення. Цешцеся кожнаму дню, які падарыў Вам Усемагутны! Няхай яркі праменьчык з неба заўсёды пранікае ў Ваша сэрца і напаўняе супакоем.
З малітвай апостальства “Маргарытка”, Легіён Марыі і вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Сем’ям Краўчык, Дуднік,
Казьміровіч і Тэрэзе Лукуць
ад шчырага сэрца дзякую за апеку і дапамогу, якую аказалі мне, калі была ў шпіталі. Няхай усемагутны Бог за ўсё Вас узнагародзіць і ўдзеліць свае шчодрыя ласкі.
Ядзвіга Казмерчык
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Віктару Велівісу
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб Пан Бог штодзённа адорваў Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень сярод верных і добразычлівых людзей.
Вернікі парафіі св. Роха ў Грандзічах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віктару Велівісу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці на святарскім шляху, на які Вас паклікаў усемагутны Бог. Няхай міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, Дух Святы няспынна спасылае свае дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй любоўю і апекай.
Парафіяне з Путрышкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віталію Внароўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем праз усё сваё жыццё з даверам і надзеяй імкнуцца за Панам. Цешцеся светам і сустрэтымі людзьмі. Няхай Ваша сэрца перапаўняюць спакой і любоў. Старайцеся больш слухаць Бога, чым людзей, і няхай Ён адорыць Вас бласлаўленнем, здароўем і сілай.
Сям’я Адамовіч