13 кастрычніка 2019 года

Ад шчырага сэрца

МАЦІ БОЖАЯ БАРУНСКАЯ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу шчыра дзякуем, што раздзялілі нашу радасць з нагоды юбілею парафіі. Мы ўдзячны Вам за нашага пробашча ксяндза Рамана Ялоўчыка, добрага гаспадара і душпастыра, які любіць Пана Бога, дбае пра даручаны яму касцёл і заўсёды ветлівы да людзей. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе і ўзмацняе, а штодзённая паслуга прыносіць радасць.
Удзячныя вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Звяжынскаму з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, спакою і Божай міласэрнасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай дарогай да святасці і ахінае сваёй апекай. Мы ўдзячны Пану, Вашай сям’і, а асабліва маме, і ўсім, хто стаяў ля вытокаў Вашага шляху. Шчыра дзякуем за тое, што Вы нясеце нам радасць Евангелля, каб мы трывалі ў Хрысце і ішлі за Ім. Дзякуем за паслугу ў нашай парафіі, за добрае сэрца, веру і любоў да людзей.
З павагай і малітвай апостальскі рух “Маргарытка”, Жывы вяночак міласэрнасці і вернікі з парафіі св. Юрыя ў Варнянах і Вароне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Шпеню з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя віншаванні і словы ўдзячнасці. Дзякуем Пану Богу за дар святарства, а Вашай маме – за тое, што, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, выхавала і на працягу ўсяго часу Вашай паслугі ў нашай супольнасці з’яўляецца ахвярнай дабрадзейкай. Дзякуем за неацэнную працу па духоўным і матэрыяльным аднаўленні парафіі, за душпастырскую апеку, нястомную малітву і за тое, што ў хвіліны радасці, смутку і жалю Вы заўсёды побач. У сваіх малітвах мы за ўсё гэта дзякуем Пану Богу і просім аб здароўі, апецы Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых, аб патрэбных ласках і Божым бласлаўленні для Вас і Вашых блізкіх.
Вернікі з касцёла Апекі НПМ у Дайлідках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, дабра, радасці і душэўнага супакою. Няхай кожны новы дзень будзе асвечаны Божым бласлаў- леннем і напоўнены Яго ласкамі, Святы Дух нястомна спасылае свае дары, а Маці Божая ахінае любоўю і вядзе найпрыгажэйшай сцежкай да Сына. Сардэчна дзякуем Вам за ахвярную службу Богу і людзям, а таксама за клопат пра наш касцёл.
Удзячныя вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды 45-годдзя складаю сардэчныя пажаданні. Поздравить Вас, Ксёндз Игорь, с Днём рождения Мне бы хотелось искренне, с душой. Чтоб Бог послал Вам новых вдохновений И озарял всегда Ваш путь земной. 45 – ведь вроде бы немного... Но Вы успели главное найти: Избрав для жизни Господа дорогу, Смогли Вы множество людей спасти. Вы как орудие в руках Господних, Ведь через Вас спасает Бог людей, Пусть наш Господь всегда в моментах сложных Наполнит разум мудростью своей! 45 – ещё не половина. Желаю Вам не меньше, чем 100 лет! Чтоб старость не была Вам ощутимой И в полном здравии дарили людям Свет, Которым Вас Иисус Христос наполнил. Бог стать священником когда-то поручил, Любовью и добром своим заполнил, Любить всех-всех людей Вас научил. Желаю Вам побольше улыбаться: Улыбка дарит радость для других. И с Богом никогда не расставаться: Он укрывает всех детей своих.
Раіса Варонік
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Яму і людзям. Жадаем душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, мноства прыгожых, спакойных, сонечных і бласлаўлёных дзён.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Бог даў Вам мудрасць, прастату і цярплівасць, надзяліў сваёй любоўю і апекай. Няхай прамень Яго ласкі заўсёды ззяе над Вашай галавой, а душпастырская паслуга будзе напоўнена Яго бласлаўленнем.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем здароўя, сонечных дзён, зычлівых людзей побач, сіл у нялёгкай святарскай паслузе, шчодрых Божых ласкаў і Хрыстовых дароў: міру, радасці, надзеі. Няхай добры Бог заўсёды дапамагае, а Найсвяцейшая Панна Марыя клапоціцца пра Вас.
З малітвай вернікі з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай заўсёды акружаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды знаходзіцца побач.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міжэрычаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена спакоем і любоўю.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем добрага здароўя на доўгія гады, моцы і цярплівасці ў выкананні душпастырскіх абавязкаў і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай добры і міласэрны Пан штодзённа Вас бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай апекі і любові, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Лядска
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і поспехаў у душпастырскай працы, добрых парафіян на Вашым шляху. Няхай Пан Бог дапамагае заўсёды і ўсюды, а Маці Божая ахінае сваёй любоўю.
Ружанцовае кола НПМ Тракельскай і парафіяне з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі, а добры Бог заўсёды ахоўвае.
З памяццю ў малітве былыя парафіяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Дулю з нагоды 20-ай гадавіны святарскага жыцця ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення і шмат радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік заўсёды апекуецца Вамі.
Парафіяне і Ружанцовае кола з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿❧
Дарагой Спадарыні Вандзе Шумель з нагоды 90-годдзя складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення і міласэрнасці, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая нястомна Вамі апекуецца і атуляе плашчом мацярынскай любові.
Члены сям’і і хор пабернардынскага касцёла
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, поспехаў у душпастырскай паслузе і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Шчыра Вам дзякуем за ахвярную працу на карысць Пану і людзям.
Удзячныя парафіяне з Бердаўкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа і шчодрага плёну на Божай ніве. Няхай здароўе, радасць і супакой ніколі Вас не пакідаюць, а побач будуць толькі зычлівыя людзі.
З памяццю ў малітве і ўдзячнасцю вернікі з капліцы Сураж
❧✿❧
Дарагой Маме, Бабулі, Прабабулі і Прапрабабулі Ядзвізе Аленскай з нагоды 100-гадовага юбілею ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, спакою, Божага бласлаўлення і апекі Панны Марыі на далейшыя гады жыцця.
Дочкі, сын з жонкай, унукі, праўнукі і прапраўнучкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю складаем словы шчырага жалю ў сувязі са смерцю бацькі. Няхай міласэрны Бог прыме душу памерлага ў сваё Валадарства.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Васілішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю ў сувязі са смерцю бацькі перасылаю словы спачування і хрысціянскай падтрымкі, а таксама яднаюся ў малітве аб вечным супакоі для памерлага.
Андрэй Слонімец