19 мая 2019 года

Ад шчырага сэрца

УНЕБАЎШЭСЦЕ

❧✿❧
Паважанаму Галоўнаму Рэдактару Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, як мага больш прычын для радасці, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і добразычлівых людзей побач. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, выконваемая паслуга прыносіць задавальненне, а міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае Вас сваімі ласкамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем вялікай адвагі, мудрасці, радасці, супакою, Божай ласкі і апекі святога Заступніка. Няхай кожны дзень будзе прыемнай прыгодай на шляху да святасці, а Святы Дух, які так моцна дакранаецца да Вас, няхай друкуе прыгожую кнігу Вашай працы на Божай ніве. Як Майсей, з’яўляецеся правадыром нашай парафіі, а мы, як народ ізраільскі, абяцаем слухацца і маліцца за Вас.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці і шмат прыгожых хвілін на складаным, але найпрыгажэйшым шляху, які выбраў для Вас Пан. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню сэрца і прынясе радасць, суцяшэнне і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі. Шчасці Божа!
Апостальская супольнасць “Маргарытка” з парафіі Дуды
❧✿❧
Паважанай Сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог узнагароджвае моцным здароўем на доўгія гады і адорвае стойкасцю ў паслузе, Езус Хрыстус асвячае шлях, а Найсвяцейшая Маці заўсёды ахінае апекай.
Са шчырай малітвай дзеці і парафіяне з Жамыслаўля
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін і 5-годдзя паслугі ў нашай парафіі ад шчырага сэрца жадаем доўгіх гадоў жыцця, радасці, шчасця, моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны новы дзень прыносіць толькі добрыя навіны, трывогі і смутак не закранаюць сэрца, паслуга будзе доўгай, а міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае за яе. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву і павучальныя казанні, якія глыбока пранікаюць у людскія душы і радуюць сэрцы.
Касцёльны камітэт, дзеці, моладзь, парафіяне і Кола Жывога Ружанца з Жамыслаўля
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану з нагоды Дня нараджэння і 16-ай гадавіны святаркіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, радасці і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Езус Хрыстус ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая ахінае любоўю і апекай, а Святы Дух удзяляе шчодрыя дары. Імкніцеся за Панам з верай і надзеяй, цешцеся свету і сустрэтым людзям, а Ваша сэрца няхай напаўняе любоў.
Удзячныя вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды 18-ай гадавіны святарскай паслугі перасылаем букет сардэчных віншаванняў. Святарства – гэта незвычайны цуд, невычэрпная сіла, светлая і моцная заслона. Бог даў Вам мудрасць і прастату, цярплівасць, любоў і сваю апеку. Вы дорыце людзям дабрыню і надзею, вяртаеце да веры. Няхай Маці Божая, якая даручыла свайго Сына ў Вашы рукі, заўсёды абараняе сваёй мацярынскай любоўю, а Езус бласлаўляе Вашу святарскую працу.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзмiтрыю Урбановiчу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданнi: моцнага здароўя на доўгiя гады, душэўнага супакою, шчасця, радасцi, дабрынi i любовi на кожны дзень, добразычлiвых людзей побач. Няхай Пан бласлаўляе Вас, Святы Дух адорвае сваiмi ласкамi, а Найсвяцейшая Мацi нястомна атуляе сваёй любоўю.
З удзячнасцю i павагай былыя парафiяне з капліцы св. Яна Паўла II, Смаргонь
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Сідорку і ўсім яго родным выказваем словы шчырага жалю ў сувязі са смерцю таты. Яднаемся з Вамі ў малітве, дзелячы боль і смутак. Няхай міласэрны Бог дасць сілы, каб перажыць цяжар страты роднага чалавека. Вечны супакой для памерлага!
Касцёльны камітэт і парафіяне, Ліда-Фара